Вянява (па-польску: Wieniawa) — прыватны шляхецкі герб.

Геб «Вянява»

Апісаньне

рэдагаваць

У залатым полі чорная галава зубра з залатым кальцом у ноздрах. Клейнод: над прылбіцай з каронай палова залатога каранаванага льва павернутага ўлева, у правай лапе трымае шаблю.

Гісторыя

рэдагаваць

Герб мае мараўскае паходжаньне, з места Пэрштын. Легенда паведамляе аб героі Вяняве, што голымі рукамі злавіў зубра, а вяроўкі, каб зьвязаць зьвера, не было, таму ў ноздры заклаў кальцо і жывога прывёў да князя. Князь, уражаны сілаю Вянявы, адараваў яго замкамі і іншымі спадчыннымі ўладаньнямі (gа тлумачэньні Дануты Шопы)ю

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У пэрыяд знаходжаньня Станіслава Ляшчынскага на пасадзе караля Рэчы Паспалітай (1704—1709, 1733 рокі), герб Вянява выкарыстоўваўся як элемэнт дзяржаўнай сымболікі.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вянява (герб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў