Гатаўт, Ядаўт — мужчынскае імя.

Hathald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hatho + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ядаўт
Вытворныя формы Ятаўт
Зьвязаныя імёны Волдат
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гатаўт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Адалд, Адалт, Гаталд або Гадалт (Adald, Adalt, Hathald, Hadolt) і Валтгад (Walthad) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[2], германскага hathu 'бой'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Teuthad (Teut-had)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколаевая Ядовтовича (1528 год)[6]; з бояринею Виленского повету Миколаевою Ядовътовича Доротою… мужа ее Миколая Ядовътовича… братъ жоны того Миколая Ядовътовича Хрщонъ Ядовътовичъ, тивунъ ойракголский (24 лютага 1545 году і 8 жніўня 1546 году)[7]; бояре наши кгеренойнъские… Гатовтович Авкгуштын (5 чэрвеня 1560 году)[8]; служба дым одинъ. Юр’и Ядовтович (XVI ст.)[9].

Носьбіты

рэдагаваць

У 1788 годзе ўпаміналася мясцовасьць Гатаўцішкі (Гатовтишки) каля Рэтава[10].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 157, 797, 1435, 1507.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1435.
  6. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  7. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 233—236.
  8. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 85.
  9. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 3.
  10. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 5.