Ятаўтавічы
Я́таўтавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Гарачы. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Ятаўтавічы лац. Jataŭtavičy | |
Капліца 1811 году | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 38 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229813156 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°59′3″ пн. ш. 25°52′39″ у. д. / 53.98417° пн. ш. 25.8775° у. д.Каардынаты: 53°59′3″ пн. ш. 25°52′39″ у. д. / 53.98417° пн. ш. 25.8775° у. д. |
± Ятаўтавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьПаводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Ятаўт адпавядае старажытнаму германскаму імю Odald[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ятаўт складаецца з фармантаў -ят- (-ют-), які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак', і -таўт- , які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[3]. Такім парадкам, імя Ятаўт азначае «нашчадак роду»[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Jotaldus[5] (Jutoldus[6], Judoldus[7]).
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. вёска і маёнтак у Лугамавіцкай, потым Юрацішкаўскай валасьцях Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 30 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Ятаўтавічы памешчыцы Рымашэўскай. У 1866 г. 84 жыхары, у маёнтку 16 жыхароў. Дзейнічала каталіцкая капліца. У 1905 г. 140 жыхароў, 62 дзесяціны зямлі, у маёнтку (належаў памешчыку Гуляніцкаму) 5 жыхароў, 658 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 29 двароў, 130 жыхароў, у засьценку 9 двароў, 48 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (35 двароў, 199 жыхароў) і засьценак (11 двароў, 67 жыхароў) у Бачэшніцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавала пачатковая школа. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. 22.2.1943 г. вёска была спалена, загінулі 96 вяскоўцаў[8].
У 1949 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1976 г. у калгасе «Новае жыцьцё» 3 16.7.1954 г. у Лаздунскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 153 жыхары. Працавала крама. Потым у складзе калгаса «Дайліды».
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 67 чалавек, 26 двароў
- 2009 год — 38 чалавек[9]
Славутасьці
рэдагаваць- Капліца Сэрца Есуса (1811)
- Магіла ахвяр нацызму (1961) — на паўночнай ускраіне вёскі, налева ад шашы Менск — Горадня; астанкі мірных жыхароў, якіх 22 лютага 1943 году спалілі нацысты, загінулі 96 чалавек — старыя, жанчыны, дзеці; згарэлі 34 двары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Vinculum societatis: Joachim Wollasch zum 60. Geburtstag. — Glock und Lutz, 1991.S. 146, 148—149.
- ^ Veröffentlichungen. 10. Reihe: Quellen zur Wirtschaftsgeschichte Frankens. — Würzburg 1955. S. 31.
- ^ Lebensbeschreibung deren heiligen Kiliani, Bischofens. — Würzburg, 1738. S. 217.
- ^ Вялікі боль маленькай вёскі, Івейскі край, 7-05-2011
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.