Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак (Вільня)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
Краіна Летува
Места Вільня
Адрас Švento Mykolo Street[d]
Каардынаты 54°40′58″ пн. ш. 25°17′32″ у. д. / 54.68278° пн. ш. 25.29222° у. д. / 54.68278; 25.29222Каардынаты: 54°40′58″ пн. ш. 25°17′32″ у. д. / 54.68278° пн. ш. 25.29222° у. д. / 54.68278; 25.29222
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Архідыяцэзія Вільнюса[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Джавані Батыста Джызлені[d]
Дата заснаваньня 1625
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак на мапе Летувы
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Старога Места, на рагу вуліцаў Сьвятога Міхала і Бэрнардынскай[a]. У будынках дзее Музэй касьцельнай спадчыны. Твор архітэктуры рэнэсансу з элемэнтамі готыкі і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Комплекс Віленскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла, званіцы, кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам з брамай. Ад пачатку прызначаўся пад пахавальню роду Сапегаў, тут заховаўся цудоўны абраз Маці Божай Сапежынскай.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Маці Божая Сапежынская

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Кляштар бэрнардынак у Вільні заснавала ў 1495 годзе дачка віленскага ваяводы Г. Аляхновіч, якая стала ігуменьняй. Ад пачатку ён знаходзіўся на Зарэччы, а манашкі карысталіся касьцёлам бэрнардынаў. У 1594—1596 гадох Леў Сапега перарабіў свой палац пад кляштар, набыў дзеля яго некалькі дамоў і пляцаў і заснаваў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. Адзінай умовай фундацыі было: маліцца за караля і вялікага князя, сэнат, усю краіну і за сям’ю фундатара. На кляштар, у якім налічвалася 24 манашкі, фундатар запісаў мястэчкі Стары і Белы (Новы) Лепель зь вёскамі Стаямі, Леплем, а таксама Белу, Бароўну, Залесьсе, Слабаду, Зорніцу, Зежлін, Пелевіж у Полацкім ваяводзтве і Кежы ў Віленскім. Канцлер падараваў у галоўны алтар касьцёла старажытны абраз Маці Божай («Мадонна Сапегаў»). Касьцёл стаў пахавальняй роду Сапегаў: Льва Сапегі, яго жонак Дароты зь Фірлеяў і Альжбеты з Радзівілаў, сыноў Крыштапа і Яна Станіслава ды іншых.

29 красавіка 1596 году бэрнардынкі з працэсіяй перайшлі з Зарэчча ў новы кляштар. У 1625 годзе скончылася будаваньне касьцёла.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе касьцёл і кляштар спалілі і разрабавалі маскоўскія захопнікі: зьнікла ўсё каштоўнае начыньне, а нябожчыкаў выкінулі з мэталічных трунаў. Па выгнаньні акупантаў гетман Павал Ян Сапега ў 1661 годзе аднавіў касьцёл, ігуменьня Канстанцыя Сакалінская перапахавала фундатара ў асобнай драўлянай труне, астатніх — у агульнай.

13 лютага 1670 году камісія біскупа прызнала абраз Маці Божай цудоўным, а 8 верасьня 1750 году адбылася яго каранацыя (цяпер знаходзіцца ў архікатэдральным касьцёле)[1]. У канцы XVII ст. збудавалі кляштарную званіцу ў стылі раньняга барока. У 1703 годзе да касьцёла прыбудавалі галерэю з дарычнымі калёнамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольанага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1885 годзе — зачынілі касьцёл. У 1905 годзе касьцёл вярнулі роду Сапегаў як фамільную пахавальню. У 1906—1912 гадох праводзілася яго рэстаўрацыя[2].

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1919 годзе ў кляштар вярнуліся сёстры-бэрнардынкі. У Другую сусьветную вайну ў касьцёле адпраўляў набажэнствы на беларускай мове ксёндз Адам Станкевіч, арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1944 годзе[3].

У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёа. У 1968 годзе будынак касьцёла перадалі Музэю архітэктуры.

У 1993 годзе кляштарны комплекс вярнулі каталікам, 18 кастрычніка 2009 году ў касьцёле адкрыўся Музэй касьцельнай спадчыны.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік рэнэсансу з элемэнтамі готыкі і барока. Гэта 1-нэфавая прастакутная ў пляне пабудова. Фасад з 6-граннымі вежамі з бакоў завяршаецца фігурным франтонам.

Усярэдзіне цыліндрычнае скляпеньне на распалубках аздабляецца ляпнымі ўзорамі накшталт гатычных нэрвюраў.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Афіцыйны адрас — Šv. Mykolo g. 9
  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 426.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 427.
  3. ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 46.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць