Бандары (Польшча)
Бандары́ (па-польску: Bondary, на мясцовай беларускай гаворцы: Бандары́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Бандары | |
польск. Bondary | |
Мясцовая назва: | Бандары |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Вышыня: | 144 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 299 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′0″ пн. ш. 23°45′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.75° у. д.Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°45′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.75° у. д. |
Бандары | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Нараў. Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 687. Побач зь вёскай знаходзіцца галоўная плаціна Семяноўскага вадасховішча.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
рэдагавацьУ 80-х гадах 18 ст. ялоўскі стараста пасяліў над ракой Нараў бондараў, якія прадавалі сваю прадукыю ў Мазовію. Яшчэ ў 1859 г. усе 5 сем’яў, якія пражывалі ў Бандарах, займаліся бондарствам. Пасьля эпідэміяў 60-х гадоў 19 ст. вёска стала хутка разьвівацца і ў 1910 г. налічвала 114 жыхароў. У час Першай сусьветнай вайны ўсе Бандары падаліся ў бежанства, зь якога вярнулася толькі палова даваенных жыхароў[5]. У міжваенны пэрыяд Бандары прыналежалі да гміны Ялоўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (усе праваслаўныя і ўсе запісаныя палякамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бандары былі далучаныя да гміны Міхалова. Калі ў 70-х гадах 20 ст. пачалася будова Семяноўскага вадасховішча, побач з Бандарамі быў пабудаваны Пасёлак Бандары для жыхараў затопленых вадасховішчам вёскаў (Боўтрыкі, Лука, Буды, Гарбары і Рудня). У выніку пабудовы кварталу шматпавярховых панэльных домаў колькасьць жыхароў Бандароў збольшылася з 63 у 1980 г. да 339 у 1990 г.[5].
Ураджэнцы
рэдагаваць- Аляксандар Баршчэўскі (1930—2022) — беларускі паэт і літаратуразнавец, шматгадовы загадчык катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
- Уладзімер Казьбярук(1923—2016) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, кандыдат філялягічных навук, сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Пасёлкам Бандары. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Bondary Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Казбярук Уладзімір Міхайлавіч. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 29 чэрвеня 2015 г.