Бахуры
Бахуры́ (па-польску: Bondary, на мясцовай беларускай гаворцы: Бахуры́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Бахуры | |
польск. Bachury | |
Былая назва: | Бахуроўшчына |
Мясцовая назва: | Бахуры |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 58 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′12.000″ пн. ш. 23°47′10.000″ у. д. / 52.97° пн. ш. 23.78611111° у. д.Каардынаты: 52°58′12.000″ пн. ш. 23°47′10.000″ у. д. / 52.97° пн. ш. 23.78611111° у. д. |
Бахуры | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска знаходзіцца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) і каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
рэдагавацьПраўдападобна яшчэ на пачатку 18 ст. у ўрочышчы Бахуроўшчына жыхары Шымкаў, Леановічы і Новай Луплянкі пабудавалі праваслаўную капліцу ў гонар сьв. Міколы. Вёска побач з капліцай была заснаваная недзе ў 18 ст.[4]. Вядома, што ў 1764 г. пражывалі тут сем'і Бартламея Хвойкі, Сымона Хвойкі і Сьцяпана Гагеля, якія займаліся бортніцтвам. У 1857 г. Бахуры налічвалі ўжо 102 жыхароў[5]. Капліца сьв. Міколы згарэла ў 1905 г. і толькі ў 1909 г. была адбудаваная[4]. Паводле падлікаў 1910 г. у Бахурах пражывалі 321 жыхары. У 1915 г. усе выехлі ў бежанства ў Расею[5]. У міжваенны пэрыяд Бахуры прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 129 жыхароў (108 каталікоў і 21 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. Да 1937 г. коьлкасьць населніцтва вёскі ўзрасла да 267[5]. У чэрвені 1941 г. фронт зьнішчыў капліцу і 13 хатаў. Капліца была адбудаваная пасьля вайны ў 1948 г.[4] і захавалася па сёньняшні дзень[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бахуры былі далучаныя да гміны Міхалова. З 50-х гадоў 20 ст. колькасьць насельніцтва Бахуроў пастаянна зьменшаецца (у 1995 г. пражывала тут толькі 35% колькасьці насельніцтва з 1950 г.[5]), а пасьля пабудовы Семяноўскага вадасховішча вёска набрала характару дачнага пасёлку.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 22
- ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б в Grzegorz Sosna BACHURY w parafii Jałówka – kapliczka ў Święte miejsca i cudowne ikony – Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. — Białystok 2001. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б в г Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
- ^ Bachury (пол.) Kościoły drewniane w Polsce Праверана 17 чэрвеня 2015 г.