Шымкі (гміна Міхалова)
Шы́мкі (па-польску: Szymki, на мясцовай беларускай гаворцы: Шы́мкі[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Шымкі | |
польск. Szymki | |
Дата заснаваньня: | 16 ст. |
Мясцовая назва: | Шымкі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 225 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′1″ пн. ш. 23°50′37″ у. д. / 52.96694° пн. ш. 23.84361° у. д.Каардынаты: 52°58′1″ пн. ш. 23°50′37″ у. д. / 52.96694° пн. ш. 23.84361° у. д. |
Шымкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай праходзіць ваяводзкая дарога 686.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялоўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялоўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
рэдагавацьШымкі былі заснаваныя праўдападобна на пачатку 16 ст. побач з гасьцінцам з Бельску ў Ваўкавыск. Паводле некаторых дакумэнтаў першым жыхарам быў Сымон (Шымка) Матус, сын асочніка з Луплянкі. Сымон таксама быў асочнікам, але побач зь ягонай сядзібай пачалі сяліцца бортнікі і вытворцы смалы. Паводле сьпісаў ялоўскага стараства ў 1623 г. пражывала тут ужо 60 сем'яў, якія працавалі на 32 валоках зямлі. У палове 17 ст. Шымкі былі зьнішчаныя татарамі і ў 1701 г. пражывала тут толькі 40 сем'яў. Калі на пачатку 19 ст. царскія ўлады ліквідавалі ялоўскае стараства, Шымкі сталі цэнтрам воласьці, якая абхоплівала вёскі: Буды, Цісоўка, Кандраткі, Навасады, Заляшаны і мястэчка Ялоўку. У палове 19 ст. у выніку эпідэміі халеры колькасьць жыхароў Шымкаў зьнізілася з 426 чалавек да 271 у 1869 г., дадатковай трагэдыяй быў поўны пажар вёскі ў 1880 г.. На бежанства 1915 г. выехала ажно 80% жыхароў вёскіў[4]. У міжваенны пэрыяд Шымкі прыналежалі да гміны Ялоўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 600 жыхароў (412 каталікоў і 188 праваслаўных; палякамі было запісаных 568 зь іх, беларусамі толькі 30, 2 расейцамі)[5]. З кастрычніка 1939 г. Шымкі былі цэнтрам сельсавету, скасаванага немцамі ў 1941 г. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шымкі былі далучаныя да гміны Міхалова (праз нейкі час — з 1954 г. па 1973 г. былі цэнтрам грамады Шымкі, а праз 3 гады пасьля скасаваньня грамады нават цэнтрам самастойнай гміны, ліквідаванай у 1976 г.). У 1950 г. у Шымках пражывала 765 чалавек і з таго моманту колькасьць насельніцтва сыстэматычна зьмяншаецца[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 1 ліпеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 198
- ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 1 ліпеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 1 ліпеня 2015 г.