Ку́хмы-Ку́цы (па-польску: Kuchmy-Kuce, на мясцовай беларускай гаворцы: Куцы́[2]) — вёска (солтыства Ціванюкі) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Кухмы-Куцы
польск. Kuchmy-Kuce
Былая назва: Куцаў Кут
Мясцовая назва: Куцы
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 57 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′58″ пн. ш. 23°42′46″ у. д. / 52.98278° пн. ш. 23.71278° у. д. / 52.98278; 23.71278Каардынаты: 52°58′58″ пн. ш. 23°42′46″ у. д. / 52.98278° пн. ш. 23.71278° у. д. / 52.98278; 23.71278
Кухмы-Куцы на мапе Польшчы
Кухмы-Куцы
Кухмы-Куцы
Кухмы-Куцы

Па гістарычных прычынах часта разам з Новымі Кухмамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Петрукамі, Кавалёвым Грудам і Гарбачамі называецца проста Кухмамі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку 19 ст. у засьценках Кухмаў былі заснаваныя новыя прысёлкі: Гарбачоў Груд (пазьнейшыя Гарбачы), Калітнік, Куцаў Кут (пазьнейшыя Кухмы-Куцы) ды Пётраў Груд (пазьнейшыя Кухмы-Петрукі). Ва ўсіх Кухмах у 1857 г. пражывалі 120 жыхары, але пасьля эпідэміяў тыфу і халеры ў 18569 г. былі тут толькі 15 сем'яў (7 у саміх Кухмах-Куцах). У 1869 г. тутэйшыя мужыкі атрымалі асабістую свабоду і землю на ўласнасьць. У 1911 г. ва ўсіх Кухмах жылі 369 жыхары ў 24 хатах, але ўжо ў 1915 г. 21 сем'яў падалося ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1923 г.)[5]. У міжваенны пэрыяд Кухмы-Куцы прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 43 жыхароў (10 каталікоў і 31 праваслаўных; усе акрамя аднаго чалавека (украінца) былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1950 г. ва ўсіх Кухмах пражывала 316 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Новымі Кухмамі, Кухмамі-Петрукамі, Старымі Кухмамі, Кавалёвым Грудам і ГарбачаміПраверана 8 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 107
  3. ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  5. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.