Стара́я Лупля́нка (па-польску: Szymki, на мясцовай беларускай гаворцы: Лу́плянка Старая́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова, адміністрацыйна падлягае сотыству ў Новай Луплянцы.

Старая Луплянка
польск. Nowa Łuplanka
Дата заснаваньня: 16 ст.
Былая назва: Лупляна
Мясцовая назва: Луплянка Старая
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 48 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′45″ пн. ш. 23°50′2″ у. д. / 52.99583° пн. ш. 23.83389° у. д. / 52.99583; 23.83389Каардынаты: 52°59′45″ пн. ш. 23°50′2″ у. д. / 52.99583° пн. ш. 23.83389° у. д. / 52.99583; 23.83389
Старая Луплянка на мапе Польшчы
Старая Луплянка
Старая Луплянка
Старая Луплянка

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя Старой Луплянкі цесна зьвязаная з Новай Луплянкай і толькі ў 1921 г. узгадваецца як самастойная вёска. У міжваенны пэрыяд Старая Луплянка прыналежала да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 185 жыхароў (8 каталікоў і 177 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя былі палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Старая Луплянка была далучаная да гміны Міхалова. Значнай падзеяй пасьляваенннай гісторыі быў пажар у 1947 г., калі згарэла ўся вёска. У 1950 г. у Старой Луплянцы пражывала 235 чалавек і з таго моманту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 118
  3. ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 2 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
  5. ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 2 ліпеня 2015 г.