Кіту́рыкі (па-польску: Kituryki, на мясцовай беларускай гаворцы: Кіту́рыкі[2]) — вёска (солтыства Ялаўка) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Кітурыкі
польск. Kituryki
Былая назва: Кетурыкі
Мясцовая назва: Кітурыкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 20 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′34.000″ пн. ш. 23°52′16.000″ у. д. / 53.02611111° пн. ш. 23.87111111° у. д. / 53.02611111; 23.87111111Каардынаты: 53°1′34.000″ пн. ш. 23°52′16.000″ у. д. / 53.02611111° пн. ш. 23.87111111° у. д. / 53.02611111; 23.87111111
Кітурыкі на мапе Польшчы
Кітурыкі
Кітурыкі
Кітурыкі

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Невялікую частку складаюць праваслаўыя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска была заснаваная на пачатку 16 ст. літоўскімі баярамі, яшчэ да фармальнага заснаваньня ялаўскага стараства, пагэтаму і пазьнейшы час не падлягала пад уладалнікаў фальваркаў у мястэчку. Таму і не захаваліся дакуманты адносна гісторыі вёскі. Вядома, што ў 1895 г. пажывала тут 5 сем’яў: Антона Гарбачэўскага, Язэпа Ігнатовіча, Яна Радзееўскага, Віктара Рудзееўскага і Юльяна Трафоўскага[4]. У міжваенны пэрыяд Кітурыкі прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (54 каталікоў, 7 праваслаўных і 1 габрэй; акрамя габрэя ўсе жыхары былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1946 г. у Кітурыках пражывала 103 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кітурыкі ўваходзяць у склад гміны Міхалова.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 85
  3. ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  4. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.