Цісоўка (па-польску: Cisówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Цісо́ўка[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Цісоўка
польск. Cisówka
Цісоўка
Першыя згадкі: 1764
Былая назва: Лясоты, Цёскі
Мясцовая назва: Цісоўка
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 93 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′42.000″ пн. ш. 23°52′9.000″ у. д. / 52.945° пн. ш. 23.86916667° у. д. / 52.945; 23.86916667Каардынаты: 52°56′42.000″ пн. ш. 23°52′9.000″ у. д. / 52.945° пн. ш. 23.86916667° у. д. / 52.945; 23.86916667
Цісоўка на мапе Польшчы
Цісоўка
Цісоўка
Цісоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вёска знаходзіцца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча. Побач зь вёскай праодзіць чыгуначны шлях СедльцыВаўкавыск, на якім знаодзіцца нядзейны прыпынак Цісоўка.

Нядзейны чыгуначны прыпынак у Цісоўцы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) і каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Цісоўка на старой карце.

Цісоўка была заснаваная пасьля 1750 г. як вёска бортнікаў. У 1764 г. называлася Лясоты ад прозьвішча першы асаднікаў — Бенэдыкта і Кузьмы Лясотаў (пражывалі тут таксама сем'і Санькі Грыца і Яські Грышчука). На пачатку да вёскі прыналежалі 3,75 валокі зямлі. З канцом 18 ст. пасяліліся тут новыя асаднікі, якія займаліся пераапрацоўкай дрэва, якое спляўлялася ракой Нарвай у Мазовію (ад цясаньня драўніны пайшла назва Цёскі, замененая пасьля ў Цісоўку). У 1857 г. пражывала тут 132 чалавек, а ў 1915 ажно 58 сем'яў[4]. У 1907 г. побач зь вёскай была праведзеная чыгуначная лінія СедльцыВаўкавыск. У міжваенны пэрыяд Цісоўка прыналежала да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 280 жыхароў (136 каталікоў і 144 праваслаўны, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Цісоўка была далучаная да гміны Міхалова. У 1950 г. у Цісоўцы пражывала 410 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 43
  3. ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 17 чэрвеня 2015 г.