Кухмы-Петрукі
Ку́хмы-Петрукі́ (па-польску: Kuchmy-Pietruki, на мясцовай беларускай гаворцы: Петру́кі[2]) — вёска (солтыства Ціванюкі) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Кухмы-Петрукі | |
польск. Kuchmy-Pietruki | |
Былая назва: | Пётраў Груд |
Мясцовая назва: | Петрукі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 57 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′48″ пн. ш. 23°42′36″ у. д. / 52.98° пн. ш. 23.71° у. д.Каардынаты: 52°58′48″ пн. ш. 23°42′36″ у. д. / 52.98° пн. ш. 23.71° у. д. |
Кухмы-Петрукі |
Па гістарычных прычынах часта разам з Новымі Кухмамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Кавалёвым Грудам і Гарбачамі называецца проста Кухмамі.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку 19 ст. у засьценках Кухмаў былі заснаваныя новыя прысёлкі: Гарбачоў Груд (пазьнейшыя Гарбачы), Калітнік, Куцаў Кут (пазьнейшыя Кухмы-Куцы) ды Пётраў Груд (пазьнейшыя Кухмы-Петрукі). Ва ўсіх Кухмах у 1857 г. пражывалі 120 жыхары, але пасьля эпідэміяў тыфу і халеры ў 1869 г. былі тут толькі 15 сем'яў (2 у саміх Кухмах-Петруках). У 1869 г. тутэйшыя мужыкі атрымалі асабістую свабоду і землю на ўласнасьць. У 1911 г. ва ўсіх Кухмах жылі 369 жыхары ў 24 хатах, але ўжо ў 1915 г. 21 сем'яў падалося ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1923 г.)[5]. У міжваенны пэрыяд Кухмы-Петрукі прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (усе палякі-каталікі)[6]. У 1950 г. ва ўсіх Кухмах пражывала 316 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Новымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Старымі Кухмамі, Кавалёвым Грудам і Гарбачамі. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 107
- ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.