Заляшаны (Беластоцкі павет)
Заляша́ны (па-польску: Zaleszany, на мясцовай беларускай гаворцы: Зале́шана або Зале́шаны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Заляшаны | |
польск. Zaleszany | |
Былая назва: | Залясяны |
Мясцовая назва: | Залешана |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 64 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′33″ пн. ш. 23°55′40″ у. д. / 52.95917° пн. ш. 23.92778° у. д.Каардынаты: 52°57′33″ пн. ш. 23°55′40″ у. д. / 52.95917° пн. ш. 23.92778° у. д. |
Заляшаны |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Невялікую частку складаюць праваслаўыя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя хаты Заляшанаў зьявіліся на пачатку 16 ст. пры ваўкавыска-белськім гасьцінцы. У 1631 г. пражывалі тут 71 сем'і і была гэта самая вялікая вёска ў ялаўскім старастве. Акрамя мужыкоў пражывалі тут м.ін. ялаўскі цівун (наглядчык маёнтку) Адам Каралевіч, русіноўскі[a] цівун Шымка Бараўнік і бондары Мікалай Ячэніц і Мацей Амброзенін. Пасьля войнаў паловы 17 ст. Заляшаны былі зьнішчаннымі, у 1701 г. пражывалі тут толькі 34 сем'і, а да 1764 г. іхняя колькасьц узрасла толькі да 39. Да 1857 г. колькасьць населніцтва вёскі ўзрасла да 413 чалавек, але эпідэмія халеры з 1860 г ізноў забрала больш за палавіну жыхароў. У 1915 г. большасьць з тадышніх 115 сем'яў заляшанцаў падалося ў бежанства ў Расею[4]. У міжваенны пэрыяд Заляшаны прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 531 жыхароў (439 каталікоў, 91 праваслаўных і 1 габрэй; акрамя габрэя ўсе жыхары былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Цісоўка была далучаная да гміны Міхалова. Пасьля 1944 г. Заляшаны першапачаткова знайшліся ў межах БССР, але пасьля канчатковага правядзеньня дзяржаўнай мяжы ў 1947 г. адышлі да Польшчы. У 1946 г. у Заляшанах пражывала 603 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Заляшаны ўваходзяць у склад гміны Міхалова.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Русінова - былы маёнтак на захад зь вёскай, які існаваў да пачатку 18 ст.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам зь Бярэзінай. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 225
- ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 22 чэрвеня 2015 г.