Язэ́п Аляшке́віч (23 чэрвеня 1777[1], Шылува, цяпер Расенскі раён, Ковенскі павет, Летува — 5 кастрычніка 1830, Санкт-Пецярбург) — беларускі[2][3][4][5] і польскі мастак, партрэтны жывапісец; аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя, міталягічныя сюжэты.

Язэп Аляшкевіч
Дата нараджэньня 23 чэрвеня 1777
Месца нараджэньня Шылува, Расенскі тракт, Жмудзкае староства, Вялікае Княства Літоўскае
Дата сьмерці 5 кастрычніка 1830 (53 гады)
Месца сьмерці Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Месца пахаваньня
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
Занятак мастак
Жанры партрэт
Плынь клясыцызм, рамантызм
Працы «Антыёх і Стратоніка» (1810)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляшкевіч.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
«Разьвітаньне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
 
«Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812)
 
«Антыёх і Стратоніка» (1810)
 
Партрэт Лявона Сапегі (1827)

Нарадзіўся ў сям’і небагатага музыкі зь мястэчка Радашкавічы (Менскі павет, Вялікае Княства Літоўскае). Адукацыю атрымаў пры падтрымцы графа Аляксандра Хадкевіча. Закончыў факультэт вытанчаных мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту, дзе навучаўся ў 1798—1779 гадох у Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма (паводле іншых зьвестак, вучыўся ў Смуглевіча з 1800 году). З 1803 па 1806 год удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы. Быў вучнем Жана Агюста Дамініка Энгра і Жака-Люі Давіда.

Па вяртаньні з-за мяжы працаваў на Валыні і ў Вільні. Пасьля сьмерці Смуглевіча ў 1807 годзе спрабаваў заняць яго месца ва ўнівэрсытэце. Пасьля няўдалай спробы ў 1810 годзе пасяліўся назаўсёды ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў, у прыватнасьці, патрэты царскай сям’і. У 1812 годзе быў прыняты ў імпэратарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных»).

Сярод высланых палякаў, якія жылі ў Санкт-Пецярбургу, славіўся незвычайным і поўным дабрадзейнасьці чалавекам; гэта адлюстравана ў «Адступленьні» часткі III «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Выключную вядомасьць ў Санкт-Пецярбургу меў дзякуючы высокаму становішчу, якое займаў у асяродзьдзі пецярбурскіх масонаў. У 1822 годзе Аляшкевіч быў абраны начальнікам (maître en chaise) ложы Белага Арла.

Пахаваны на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

Творчасьць

рэдагаваць

Творчасьць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позьняга клясыцызму, з элемэнтамі сэнтымэнталізму. Аўтар партрэта Лявона Сапегі. Многія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, 1810; Марціна Пачобута, 1810) захоўваюцца ў Вільні.

Часта выяжджаў у беларускія губэрні, дзе стварыў нямала цікавых партрэтаў ў стылі позьняга клясыцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі». Сябраваў з Адамам Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).

Вядомыя творы

рэдагаваць
  • «Разьвітаньне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
  • «Антыёх і Стратоніка» (1810; алей, холст, 170 × 247 см, Віленская карцінная галерэя Мастацкага музэю Летувы)
  • «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812; Расейскі музэй)
  • «Партрэт доктара мэдыцыны і хірургіі Мікалая Фёдаравіча Арэнта» (1822; Трацьцякоўская галерэя)
  • «Партрэт маладой жанчыны зь дзіцем» (1824; Львоўская карцінная галерэя)
  • «Партрэт Міхаіла Кутузава (Галянішчаў-Кутузаў, князь Смаленскі)» (1830-я гады, алей, холст, 142 × 115 см, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург)
  1. ^ Дзьве даты: 23 чэрвеня // Зьвязда : газэта. — 23 чэрвеня 2010. — № 120 (26728). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Беларускае мастацтва XIХ ст. // Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, 27 кастрычніка 2010 г. Праверана 30 жніўня 2013 г.
  3. ^ Міхась Казлоўскі. Радашковічы (частка 1) // Маладэчанская газэта, 1 лютага 2010 г. Праверана 30 жніўня 2013 г.
  4. ^ Барыс Крэпак. Чарадзей «ідэальных вобразаў» // Культура : газэта. — 11 сьнежня 2010. — № 50 / 970.
  5. ^ Уладзімер Арлоў, Генадзь Сагановіч. 1579. Заснаванне Віленскага ўніверсітэта // Дзесяць вякоў беларускай гісторыі / Ян Запруднік. — 3-яе выд.. — Менск: Наша Будучыня, 2002. — 223 с. — ISBN 9986-9229-7-X

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць