Геранім Страйноўскі

асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітае

Геранім Страйноўскі (па-расейску: Иероним Бенедикт Стршемень-Стройновский, па-польску: Hieronim Stroynowski, па-польску: Hieronim Strojnowski; 20 верасьня 1752, в. Ходачкава, Крэменецкі павет, цяпер Крэменецкі раён, Тарнопальская вобласьць, Украіна — 5 жніўня 1815) — асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзеяч. З шляхецкага роду Страйноўскіх гербу «Стрэмень», брат эканаміста Валерыяна Страйноўскага.

Геранім Страйноўскі
Hieronim Stroynowski
Род дзейнасьці біскуп віленскі
Дата нараджэньня 20 верасьня 1752(1752-09-20)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 жніўня 1815(1815-08-05)[2][3] (62 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак эканаміст, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Месца працы
Узнагароды
Эпітафія Гераніму Страйноўскаму

Адукацыю атрымаў у калегіюмах піяраў, да якіх належыў у 1768—1788. Ксёндз ад 1776. У 1776—1780 выкладчык матэматыкі, лёгікі, мэтафізыкі, палітычнае эканоміі, натуральнага й міжнароднага права ў Варшаўскім «Калегіюм нобіліюм». Адным зь першых пачаў выкладаць на польскай мове.

У 17811787 прафэсар катэдры натуральнага права Галоўнае школы ВКЛ у Вільні. Адначасова ў 17811783 апякун моладзі з ВКЛ у Сэмінарыі кандыдатаў у Кракаве. У 17871789 па стане здароўя й для ўдасканаленьня ведаў прыбыў у Італію, пабываў у Флярэнцыі, Нэапалі, Рыме. У 1777 стаў сябрам Флярэнтыйсскае Акадэміі навук, у 1778 — Акадэміі Аркадзя ў Рыме. Ад 1789 удзельнічаў у працы Адукацыйнае камісіі, адзін за распрацоўшчыкаў Канстытуцыі 3 траўня. Ад 1791 уваходзіў у склад камісіі па выпрацоўцы «Кодэкса Станіслава Аўгуста». У 1794 узнагароджаны Ордэнам сьвятога Станіслава.

У 17991806 рэктар Галоўнае школы (ад 1803 Віленскага ўнівэрсытэту). У 1802 удзельнічаў у распрацоўцы рэформы прасьветы ў Расеі. Займаў талерантныя, памяркоўна-патрыятычныя («пралітоўскія») пазыцыі. Падвяргаўся крытыцы з боку сьвятарства за празьмерна сьвецкія погляды, з боку польскіх дзеячоў — за блізкасьць да расейскіх імпэратарскіх колаў. «Палякі» дабіліся замены яго на пасадзе рэктара Янам Сьнядэцкім. У апошнія гады жыцьця адышоў ад актыўнае навуковае й пэдагагічнае дзейнасьці. У 1806 узнагароджаны расейскім ордэнам сьвятой Ганны.

Ад 1806 тытулярны біскуп лямбэзытанскі й каад’ютар луцкага біскупа, ад 1808 адміністратар Віленскае дыяцэзіі, ад 1814 біскуп віленскі.

Падзяляў погляды фізіякратаў, прыхільнік эмпірычна-ўтылітрыскае этыкі. Аўтар падручніку «Навука аб прыродным і палітычным праве, палітычнай эканоміі й праве народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 перавыданьняў, у тым ліку на расейскай мове ў 1809. Уваходзіў у масонскую ложу «Руплівы ліцьвін».

Пахаваны ў родавай магіле Страйноўскіх у Горахаве, у маёнтку брата Валерыяна. У 1828 у Касьцёле сьвятога Яна ў Вільні ўсталяваны помнік Страйноўскаму. Помнік (створаны на праект Караля Падчашынскага) ствараюць мармуровая белая пліта з надпісам і бюст працы Казімера Ельскага. Зьбіралі сродкі на помнік выкладчыкі ўнівэрсытэту й гараджане Вільні (у агуле 621 рубель 86 капеек).

D. O. M.

HIERONYMO COMITI STRZIEMEN STROYNOWSKI
EPISCOPO VILNENSI ORD. S. ANNAE ET
S. STANISLAI I CL EQUITI SCHOLARUM PER
LITHVANIAM MODERATORI ANTECESSORI
ET ACADEMIAE VILNENSIS RECTORI E VIVIS
EREPTOTO. A. MDCCCXV D. V. AUGUSTI. AETATIS LXII
VIRO GENERIS NOBILITATE MORUM
INTEGRITATE COMITATE ELOQUIO AC
DOCTRINA PERSPECTO LIITTERARUM
INCREMENTIS NATO EARUMQUE AMORE
NULLI SECUNDO DE ACADEMIA VERO DUM
ALEXANDRI PRIMI
MUNIFICENTIA EADAM INSTAURARETOR ET AUGERETUT
IMMORTALITER MERITO COLLEGAE CIVISQUE
TANTAE VIRTUTIS MEMORES AERE COLLATION
CENOTAPHIUM HOCCE POSUERE A. MDCCCXXVIII

Эпітафію апраўляюць дзьве пары пілястраў, злучаных авальным паўскляпеньнем. Дзьве высокія сьвяцільні паміж пілястрамі сымбалізуюць высокі ранг біскупа і рэктара. На пілястрах стаяць дзьве постаці жалобных анёлаў з апушчанымі, гэта значыць згаслымі паходнямі жыцьця ў руках. Побач зь імі стаяць сьлязьніцы (па-лацінску: lacrimatoria). Да падставы помніка прымацаваная мэталёвая пліта з гербам Страйноўскіх Стрэмень, сродкі на якую ахвяраваў граф Адам Храптовіч.

Літаратура

рэдагаваць
Крыніца: Энгельс Дарашэвіч, «Вялікае Княства Літоўскае»
  1. ^ RKDartists (нід.)
  2. ^ а б Wurzbach D. C. v. Stroynowski, Hieronymus (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 40. — S. 101.
  3. ^ а б Hieronim Stroynowski h. Strzemię // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)