Дзяды (паэма)
паэма Адама Міцкевіча
«Дзяды́» — нізка рамантычных драмаў Адама Міцкевіча, публікаваны ў 1822—1860 роках. Складаецца з чатырох частак:
- «Дзяды (частка II)» — 1822
- «Дзяды (частка IV)» — 1822
- «Дзяды (частка III)» — 1832
- «Дзяды (частка I)» — 1860, няскончаная

Апроч драмаў, у склад II часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна.
Часткі зьвязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы зьмешчаныя пэўныя аўтабіяграфічныя зьвесткі, ідэі рамантызму, зьвязанага з народавольніцкай барацьбой польскага народу пад расейскім падзелам.
Беларускія пераклады Рэдагаваць
Паэма перакладзеная на беларускую мову Сержам Мінскевічам (1999) і Кастусём Цьвіркам (2001).
- Дзяды (у двух тамах). Адам Міцкевіч. Языки: белорусский, польский. Перакладчык Серж Мінскевіч. Менск, 1999. ISBN: 985-6530-07-5 — Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча.[1]
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Дзяды (у двух тамах). Адам Міцкевіч // livelib.ru
Літаратура Рэдагаваць
- Alina Witkowska, Ryszard Przybylski. Romantyzm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1999. — ISBN 83-01-12108-4
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |