Чэлсі Лёндан

ангельскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Чэлсі (футбольны клюб)»)

«Чэ́лсі» (па-ангельску: Chelsea F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндану. Названы на імя лёнданскага раёну Чэлсі, у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды. Заснаваны ў 1905 годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай лігі 1 чэрвеня 1905 году. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў (2012) і Лігі Эўропы (2013, 2019). Уладальнікам каманды зьяўляецца расейскі бізнэсмэн Раман Абрамовіч.

Чэлсі
Поўная назва па-ангельску: Chelsea Football Club
Заснаваны 10 сакавіка 1905
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Стэмфард Брыдж
Умяшчальнасьць: 41 841[1]
Прэзыдэнт Тод Болі[d]
Кіраўнік Тод Болі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
chelseafc.com (анг.)

Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі, падобная камбінацыя выкарыстоўваецца з 1960-х гадоў. Клюбная эмблема некалькі разоў відазьмянялася ў спробах мадэрнізацыі клюбнай сымболікі; бягучая эмблема, цырыманіяльны сіні леў, які трымае посах, зьяўляецца мадыфікаванай вэрсіяй эмблемы, упершыню прынятай у 1953 годзе; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе[3]. Клюб займае пятае месца паводле наведвальнасьці хатняга стадыёну за ўвесь час удзелу ў ангельскім футболе[4]. Сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў у сэзоне 2011—2012 гадоў склала 40 651 чалавек, што зьяўлялася шостым паказчыкам у Прэм’ер-лізе[5].

Гісторыя

рэдагаваць

2 чэрвеня 2003 году Кен Бэйтс прадаў «Чэлсі» расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу за амаль 140 млн фунтаў, што стала найбуйнейшым у сьвеце продажам ангельскага футбольнага клюбу[6]. Больш за 100 млн фунтаў стэрлінгаў было выдаткавана на новых гульцоў, але Кляўдыё Раньеры ня здолеў атрымаць якіх-небудзь трафэяў, таму быў заменены на партугальскага трэнэра Жузэ Маўрыньню. Пад кіраўніцтвам Маўрыньню «Чэлсі» стаў пятым ангельскім клюбам з часоў Другой сусьветнай вайны, якія абаранілі свой ​​тытул у сэзоне 2005—2006 гадоў[7]. Затым былі выйграныя Кубак Футбольнай асацыяцыі (2007) і два Кубкі футбольнай лігі (2005 і 2007).

20 верасьня 2007 году партугальскі трэнэр лёнданскага «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню пакінуў свой пост. Клюб афіцыйна пацьвердзіў ад’езд Маўрыньню, разьмясьціўшы афіцыйнае паведамленьне аб гэтым на сайце клюбу. Афіцыйная вэрсія: «Сёньня ФК „Чэлсі“ й Жузэ Маўрыньню разарвалі дамову аб супрацоўніцтве па ўзаемнай дамоўленасьці». Маўрыньню прыйшоў у «Чэлсі» ўлетку 2004 году. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у 2005 і 2006 гадох станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны, у 2005 і 2007 гадох атрымаў перамогу ў Кубку ангельскай лігі, у 2007 годзе стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, а ў 2005 годзе — пераможцам Супэркубка Ангельшчыны.

19 студзеня 2008 году «Чэлсі» атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-Лізе, калі на хатняй арэне быў перайграны «Бірмінггэм Сіці» зь лікам 1:0. 24 траўня 2008 году, пасьля двухдзённых перамоваў, на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне аб скасаваньні кантракту з Аўрамам Грантам. Чыньнікам таму зьяўлялася параза клюбу ў фінале Лігі чэмпіёнаў. 53-гадовы ізраільскі спэцыяліст прапрацаваў у «Чэлсі» меней за год, у верасьні 2007 году зьмяніўшы на пасту галоўнага трэнэра партугальца Жузэ Маўрыньню.

12 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што новым галоўным трэнэрам стаў бразыльскі спэцыяліст Луіс Фэліпэ Скалары[8], які зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай Партугаліі. У поле зроку кіраўніцтва клюбу, акрамя Скалары, знаходзіліся такія вядомыя трэнэры, як то Карлё Анчэлёцьці, Гуўс Гідынк і Лючана Спалецьці. Але не выканаўшы свае задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам клюбу, быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра ўжо ў лютым 2009 году[9]. «Сінія» скаціліся на 4 месца ў турнірнай табліцы ангельскай лігі, згуляўшы дома сухую нічыю з «Гал Сіці».

Да канца сэзону 2008—2009 гадоў клюб часова ўзначальваў Гуўс Гідынк, які адначасова трэнэраваў у зборнай Расеі[10]. У 2009 годзе «Чэлсі» пад кіраўніцтвам Гідынка атрымаў перамогу ў Кубку футбольнай асацыяцыі, аказаўшыся мацней за «Эвэртан» зь лікам 2:1.

Ангельшчына

рэдагаваць

Міжнародныя

рэдагаваць

Стэмфард Брыдж

рэдагаваць

З часу ўзьнікненьня клюбу, «Чэлсі» меў чатыры асноўныя эмблемы, хоць усе зьведалі невялікія зьмены. У 1905 годзе была прынятая першая эмблема з выявай Пэнсіянэраў Чэлсі, эмблема спрыяла прысваеньню клюбу мянушкі «Пэнсіянэры», і застаецца на наступныя паўстагодзьдзя, хоць гэтая эмблема ніколі не зьявілася на форме. У рамках мадэрнізацыі Тэда Дрэйка з 1952 году, ён настойваў на тым каб выдаліць пэнсіянэраў з эмблемы і прыняць новую. У якасьці часавай эмблемы на адзін год было прынята выява зь літарамі FCC. У 1953 годзе эмблема была зьмененая на вэртыкальна стаялага сіняга льва з кіем, гэтая эмблема праіснавала яшчэ 30 гадоў.

Футбалісты «Чэлсі» заўсёды насілі блакітныя кашулі, хоць першапачаткова былі прынятыя з больш сьветлым адценьнем, чым цяпершаняя вэрсія, і ў адрозьненьне ад сёньняшніх былі апранутыя ў белыя шорты і цёмна-сінія шкарпэткі. Больш сьветлая сіняя форма была ўзятая з гоначных колераў тагачаснага прэзыдэнта клюбу, графа Кадогана.

 
 
 
 
 
1905—1912
 
 
 
 
 
2007—2008

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць
  • Джон Тэйт Робэртсан 1905—1907
  • Дэйвід Колдэргэд 1907—1933
  • Лэсьлі Найтан 1933—1939
  • Білі Бырэл 1939—1952
  • Тэд Дрэйк 1952—1961
  • Томі Догэрці 1962—1967
  • Дэйв Сэкстан 1967—1974
  • Рон Ст’юарт 1974—1975
  • Эдзі Макрыдзі 1975—1977
  • Кен Шэліта 1977—1978
  • Дэні Бланчфлаўэр 1978—1979
  • Джэф Гэрст 1979—1981
  • Джон Нэйл 1981—1985

Гулец году

рэдагаваць
Год Гулец
1967   Пэтэр Банэці
1968   Чарлі Кук
1969   Дэйвід Ўэб
1970   Джон Голінз
1971   Джон Голінз
1972   Дэйвід Ўэб
1973   Пітэр Осгуд
1974   Гэры Лок
1975   Чарлі Кук
1976   Рэй Ўілкінз
1977   Рэй Ўілкінз
1978   Мікі Дрой
 
Год Гулец
1979   Томі Ланглей
1980   Клайв Ўолкер
1981   Пэтэр Барота
1982   Майк Філерай
1983   Джой Джонз
1984   Пат Нэвін
1985   Дэйвід Сьпідзі
1986   Эдзі Нідзьвікі
1987   Пат Нэвін
1988   Тоні Дарыга
1989   Грэм Робэртс
1990   Кэн Монку
 
Год Гулец
1991   Эндзі Таўнсэнд
1992   Пол Эліат
1993   Фрэнк Сынклер
1994   Стыў Кларк
1995   Эрлянд Ёнсэн
1996   Руўд Гуліт
1997   Марк Г’юз
1998   Дэніс Ўайз
1999   Джанфранка Дзола
2000   Дэніс Ўайз
2001   Джон Тэры
2002   Карлё Кудычыні
 
Год Гулец
2003   Джанфранка Дзола
2004   Фрэнк Лэмпард
2005   Фрэнк Лэмпард
2006   Джон Тэры
2007   Майкл Эсьен
2008   Джо Коўл
2009   Фрэнк Лэмпард
2010   Дыд’е Драгба
2011   Пэтар Чэх
2012   Хуан Мата
2013   Хуан Мата
2014   Эдэн Азар
 
Год Гулец
2015   Эдэн Азар
2016   Віліян
2017   Эдэн Азар
2018   Н’Галё Кантэ
2019   Эдэн Азар
2020   Матэо Ковачыч
2021   Мэйсан Маўнт
2022   Мэйсан Маўнт
2023   Т’ягу Сылва
2024   Коўл Палмэр
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Робэрт Санчэс 1997
2   Аб Аксэль Дысасі 1998
3   Аб Марк Кукурэльля 1998
4   Аб Тосын Адарабіёо 1997
5   Аб Бэнуа Бадыяшыль 2001
6   Аб Леві Колўіл 2003
7   Нап Пэдру Нэту 2000
8   ПА Энса Фэрнандэс 2001
10   Нап Міхаіл Мудрык 2001
11   Нап Ноні Мадуэке 2002
12   Бр Філіп Ёргенсэн 2002
13   Бр Маркус Бэтынэльлі 1992
14   Нап Жуан Фэлікс 1999
15   Нап Нікаля Джэксан 2001
17   ПА Кэрні Чуквуэмэка 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   ПА Крыстафэр Нкюнкю 1997
19   Нап Джэйдан Санча (ар. Ман. Юн.) 2000
20   ПА Коўл Палмэр 2002
21   Аб Бэн Чылўэл 1996
22   ПА Кіран Д’юсбэры-Гол 1998
24   Аб Рыс Джэймз (капітан) 1999
25   ПА Майсэс Кайсэда 2001
27   Аб Малё Гюсто 2003
29   Аб Вэсьлі Фафана 2000
31   ПА Чэзарэ Казадэі 2003
38   Нап Марк Гію 2006
40   Аб Рэнату Вэйга 2003
45   ПА Рамэо Лявія 2004
47   Бр Лукас Бэргстрэм 2002
  1. ^ а б Гуляючы трэнэр

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць