Марк Кукурэльля
Марк Кукурэ́льля (па-гішпанску: Marc Cucurella; нар. 22 ліпеня 1998 году) — гішпанскі футбаліст, левы абаронца ангельскага клюбу «Чэлсі».
Марк Кукурэльля | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 ліпеня 1998[1] (25 гадоў) | |
Рост | 173 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Чэлсі | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018—2019 2018—2019 2019—2020 2020—2021 2021—2022 2022— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна → Эйбар (арэнда) → Хэтафэ (арэнда) Хэтафэ Брайтан энд Гоўв Альбіён Чэлсі |
54 (1) 0 (0) 31 (1) 37 (1) 38 (3) 35 (1) 34 (0) |
Зборныя | ||
2021— | Гішпанія | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Кукурэльля ўваходзіў у структуру «Барсэлёны», але абараняў колеры рэзэрвовай каманды. Таксама на правах арэнды некалькі сэзонаў правёў у клюбах «Эйбар» і «Хэтафэ». У апошні з клюбаў перайшоў у сакавіку 2020 году на паўнавартасны кантракт[2]. У 2021 годзе далучыўся да ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён»[3], але праз год ужо быў футбалістам «Чэлсі»[4].
Дасягненьні рэдагаваць
«Барсэлёна»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2018
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Marc Cucurella // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Getafe exercise option to purchase Cucurella for six million euros». Marca.
- ^ «Marc Cucurella joins from Getafe». Brighton & Hove Albion F.C.
- ^ «Cucurella becomes a Blue». Chelsea F.C.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball