Матэо Ковачыч

Матэ́о Ко́вачыч (па-харвацку: Mateo Kovačić; нарадзіўся 6 траўня 1994 году, Лінц, Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Чэлсі» (у арэндзе з мадрыдзкага «Рэалу») і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы і часьцяком выконвае ролю плэймэйкера.

Матэо Ковачыч
Mateo Kovačić (cropped).JPG
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 траўня 1994(1994-05-06)[1][2] (26 гадоў)
Лінц, Аўстрыя
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013
2013—2015
2015—2019
2018—2019
2019—
Дынама Загрэб
Інтэрнацыянале
Рэал Мадрыд
Чэлсі (арэнда)
Чэлсі
43 (6)
80 (5)
73 (1)
32 (0)
26 (1)
Зборныя
2013— Харватыя 56 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 чэрвеня 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2019.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Займацца футболам Матэо пачаў у акадэміі аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клюбы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювэнтус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Загрэб і Матэо далучыўся да клюбу «Дынама».

Дэбютаваў у прафэсіцйным футболе малады хлапец у матчы супраць клюбу «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 году. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу зь лікам 6:0, а Матэо забіў чацьверты гол сваёй каманды. Да канца сэзону Матэо згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сэзон паўабаронца стаў гульцом асноўнага складу.

31 студзеня 2013 году Ковачыч перайшоў у мілянскі «Інтэрнацыянале»[3]. Матэо ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Вэсьлі Снэйдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» гулец дэбютаваў у Сэрыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсэк’еля Скелёта.

МіжнароднаяРэдагаваць

У сакавіку 2013 году Матэо быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сэрбіі і Ўэйлзу[4]. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Сэрбіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі.

ДасягненьніРэдагаваць

«Дынама»:

«Рэал Мадрыд»:

«Чэлсі»:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Матэо Ковачычсховішча мультымэдыйных матэрыялаў