Аўрам Грант
Аўраам «Аўрам» Грант (па-габрэйску: אַבְרָהָם "אַבְרָם" גְרַנט) — ізраільскі футбольны трэнэр. Апошняй значнай камандай, якую трэнаваў адмысловец была нацыянальная зборная Ганы.
Аўрам Грант | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 лютага 1955[1] (69 гадоў) | |
Трэнэрскія клюбы | ||
Чэлсі | ||
Зборная Ізраілю па футболе | ||
Гапаэль | ||
Гапаэль Хайфа | ||
Макабі Тэль-Авіў | ||
Макабі Хайфа | ||
Ўэст Гэм Юнайтэд | ||
Портсмут |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 6 траўня 1955 году ў Пэтах-Тыкве, Ізраіль. Прызначаны трэнэрам «Чэлсі» 20 верасьня 2007 году. У ліпені 2007 году Аўрам Грант прыйшоў у «Чэлсі» на пасаду дырэктара па футболе. Да гэтага ён выконваў тыя жа абавязкі ў «Портсмуце». У верасьні 2007, пасьля сыходу Жузэ Маўрыньню, Грант стаў галоўным трэнэрам каманды. Стыў Кларк застаўся памагатым трэнэра. Да прыходу на «Фрэтан Парк» Грант трэніраваў зборную Ізраілю, і ледзь было не вывяў яе на чэмпіянат сьвету 2006 году. Пад кіраўніцтвам Гранта зборная Ізраілю ні разу не прайгравала, нават у складаных адборачных матчах з Францыяй і Швайцарыяй.
52-летні адмысловец пачаў сваю трэнэрскую кар’еру ў «Гапаэлі», які гуляе ў яго родным горадзе Пэтах-Тыква, і вывяў клюб на другое месца ў лізе ў сэзоне 1990—1991 гадоў, чаго ніхто не чакаў. Таксама ён два разы перамог з «Гапаэлем» у Кубку Інтэртота. Пасьля гэтага ён выйграў ізраільскую лігу з «Макабі» ў свой першы сэзон, адарваўшыся ад найбліжэйшага прасьледавальніка ў табліцы на 13 пунктаў. «Макабі» тады дайшоў да фіналу Кубка Ізраілю, але ня змог перамагчы. Кубак яны выйгралі ў 1994 годзе, а ў 1995 зноў сталі чэмпіёнамі, пасьля чаго Грант вырашыў перайсьці ў каманду галоўнага канкурэнта «Макабі» — «Гапаэль» з Хайфы, але зь імі заняў толькі чацьвёртае месца. У 1997 Грант вярнуўся ў Тэль-Авіў, і зноў перамог у Кубку Інтэртота ў 1999. У 2000 году ён стаў трэнэрам «Макабі» з Хайфы. Менавіта тамака Грант дамогся свайго найбольшага посьпеху ў клюбным футболе. За два гады ён двойчы перамог у чэмпіянаце, а ў 2002 годзе выйграў Кубак Інтэртота, што было своеасаблівым суцяшэньнем за прайграны кубак краіны ў тым жа годзе.
Да дасягненьняў Гранта можна аднесьці разьвіцьцё талентаў Ёсі Бэнаюна і Аегбэні Якубу, і посьпех нацыянальнай зборнай Ізраілю. У зборную Грант прыйшоў у ўзросьце 46 гадоў, і стаў самым маладым трэнэрам ізраільцян за ўсю гісторыю. Ён дамогся са зборнай узрушаючых вынікаў, і стаў самым пасьпяховым яе трэнэрам. З Ізраілем ён правёў 33 матчу, зь іх выйграў 14, унічыю згуляў 13 і прайграў 6.
У чэрвені 2006 году Грант прыйшоў у «Портсмут», дзе працаваў разам з Гары Рэднапам, пакуль не атрымаў прапанову ад «Чэлсі».
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інфармацыя на Goal.com (анг.)