Майкл Эсьен (па-ангельску: Michael Essien; нарадзіўся 3 сьнежня 1982 году, Акра, Гана) — былы ганскі футбаліст і цяпер трэнэр. Ачольвае трэнэрскі склад дацкага клюбу «Норшэлян». Гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы.

Майкл Эсьен
Essien Real Madrid.JPG
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сьнежня 1982(1982-12-03)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 177 см
Вага 85 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Норшэлян (трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003
2003—2005
2005—2014
2012—2013
2014—2015
2015—2016
2017—2018
2019—2020
Бастыя
Алімпік Ліён
Чэлсі
Рэал Мадрыд (арэнда)
Мілян
Панатынаікос
Пэрсыб Бандунг
Сабаіл
66 (11)
71 (7)
168 (17)
21 (2)
20 (0)
12 (1)
29 (5)
14 (0)
Зборныя
2002—2014 Гана 59 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Кубкі афрыканскіх нацыяў
Бронза Гана-2008

БіяграфіяРэдагаваць

Майкл Эсьен нарадзіўся ў Акры, сталіцы Ганы, тамака ж пачаў займацца футболам, першым яго прафэсійным клюбам стаў мясцовы «Лібэрці». У «Бастыі» Эсьена часта параўноўвалі зь Віейра за такую ж калянасьць у адзінаборствах. Паступова стаўшы лідэрам каманды, паўабаронца вывеў карсыканцаў у Кубак УЭФА, забіўшы ў чэмпіянаце Францыі 6 галоў. У 2002 годзе за 7,8 мільёну эўра Майкл пераходзіць у «Ліён». 19 жніўня 2005 году Эсьен, за рэкордную для афрыканскага гульца суму ў 26 мільёнаў фунтаў (47 мільёнаў даляраў), перайшоў у «Чэлсі» з францускага «Ліёну». Дэбют у новай камандзе адбыўся 21 жніўня 2005 году ў матчы супраць «Арсэналу». За 2 сэзоны ў «Ліёне» ён двойчы выйграў чэмпіянат Францыі, а таксама быў прызнаны найлепшым гульцом 2005 году Францускай асацыяцыяй прафэсійных футбалістаў (5 галоў у 10 матчах Лігі чэмпіёнаў). У сэзоне 2006—2007 гадоў быў прызнаны найлепшым гульцом «Чэлсі». У 2007 годзе Эсьен падпісаў новы пяцігадовы кантракт, па якім яго зарплата складае 90 тысяч фунтаў у тыдзень. Эсьен — самы дарагі футбаліст Афрыкі. Ён зьяўляецца самым тытулаваным футбалістам у складзе зборнай Ганы, хоць па ўзросьце ён зьяўляецца адным з самых маладых. У складзе юнацкай зборнай ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Афрыкі і бронзавым прызэрам чэмпіянату сьвету 1997 году ў Новай Зэляндыі.

Эсьен фізычна разьвіты, няўступлівы ў адзінаборствах, можа адыходзіць назад на любое месца ў абароне, часта падлучаецца да нападаў, нярэдка б’е па браме здалёк. Можа гуляць на ўсіх пазыцыях абароны, у цэнтры паўабаронцы і на флянзе. Таксама акрамя апорніка можа гуляць плэймэйкера. Майкл зьяўляўся капітанам зборнай Ганы па футболе.

ДасягненьніРэдагаваць

«Ліён»:

«Чэлсі»:

Асабістыя:

  • Па вэрсіі BBC трэці найлепшы футбаліст Афрыкі ў 2007 годзе.
  • Найлепшы футбаліст «Чэлсі» сэзону 2006/07.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Michael Essien // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Michael Essien // Discogs (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Michael Essien // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць