Джанфранка Дзола

італьянскі футбаліст і трэнэр

Джанфранка Дзола (нарадзіўся 5 ліпеня 1966 году, Оліена, Італія) — італьянскі футбаліст, які скончыў сваю кар’еру. Ён ацэнены як адзін з найлепшых выканаўцаў вольнага ўдару ўсяго часу і вядомы сваёй тэхнікай і дрыблінгам. Ён правёў першую частку сваёй кар’еры ў Італіі, найболей пасьпяхова ў «Напалі» (побач зь легендарным аргентынцам Марадонам і бразыльскім форвардам Карэкам) і ў «Парме», перад тым, як сыйсьці ў ангельскі клюб «Чэлсі», дзе ён быў прызнаны найлепшым гульцом году па меркаваньні журналістаў у 1997 годзе. Ён таксама выступаў за зборную Італіі. У цяперашні час уваходзіць у трэнэрскі штаб «Чэлсі».

Джанфранка Дзола
Джанфранка Дзола
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1966 (58 гадоў)
Оліена, Італія
Рост 166 см
Вага 67 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1984—1986
1986—1989
1989—1993
1993—1996
1996—2003
2003—2005
Нуарэзэ
Торэс
Напалі
Парма
Чэлсі
Кальяры
31 (10)
88 (21)
105 (32)
102 (49)
229 (59)
74 (22)
Зборныя
1991—1997 Італія 35 (10)
Трэнэрскія клюбы
2008—2010
2012—2013
2014—2015
2015—2016
2016—2017
2018—2019
Ўэст Гэм Юнайтэд
Ўотфард
Кальяры
Аль-Арабі Доха
Бірмінггэм Сіці
Чэлсі

Кар’ера ў Італіі

рэдагаваць

Дзола падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з сардынскай камандай «Нуарэзэ» ў 1984 годзе. У 1986 годзе ён перайшоў у «Торэс» з Сасары, і праз тры гады падпісаў кантракт з «Напалі» з Сэрыі А. Малады і таленавіты Дзола забіў два галы як дублёр Дыега Марадоны, калі «Напалі» выйграў Сэрыю A ў 1990 годзе. Марадона аказваў вялікі ўплыў на кар’еру Дзолы. Яны ўдваіх праводзілі гадзіны, трэніруючы вольныя ўдары разам пасьля трэніровак, і Дзола пазьней сказаў: «Я пазнаў усё ад Дыега. Я заўсёды даглядаў за ім, навучаўся і пазнаваў, як біць вольны ўдар сапраўды гэтак сама, як ён». Дзола дапамог «Напалі» выйграць італьянскі Супэркубак у 1991 годзе і дэбютаваў у складзе італьянскай нацыянальнай зборнай пры трэнэры Арыга Сакі ў тым жа самім годзе. У 1993 годзе Дзола пакінуў «Напалі» і далучыўся да іншай каманды Сэрыі A — «Пармы». Ён выйграў Кубак УЭФА з «Пармай», і яны выйгралі Сэрыю А і італьянскі Кубак у 1995 годзе. Менавіта зь сіне-жоўтым клюбам ён умацаваў сваю рэпутацыю як творчы гулец. Аднак трэнэр Карла Анчалоцьці сказаў Дзолу, што той ня здольны ўпісацца ў яго новую сыстэму. Дзола гуляў рэдка і быў выстаўлены на трансфэр.

Кар’ера ў «Чэлсі»

рэдагаваць

У лістападзе 1996 году Дзола далучыўся да ангельскага клюбу «Чэлсі» па ініцыятыве галоўнага мэнэджара каманды Рууда Гуліта. У яго дэбютным сэзоне ён адразу стаў гульцом асновы і заваяваў павагу ў Ангельшчыне. Дзола быў апісаны мэнэджарам «Манчэстэр Юнайтэд» Алексам Фэргюсанам як вельмі разумны гулец на полі. Ён быў ключавым гульцом «Чэлсі» ў гэтым сэзоне, выйграўшы з камандай кубак Ангельшчыны. У фінале быў зрынуты «Мідлзбра». Дзола на шляху да фіналу забіў чатыры галы, уключаючы фантастычны па прыгажосьці гол з 25 ярдаў у матчы супраць «Лівэрпулю». У канцы сэзону ён быў прызнаны гульцом году ў Ангельскай Прэм’ер-лізе. Гэта быў адзіны раз у гісторыі, калі футбаліст атрымліваў гэтае званьне, не адыграўшы за свой клюб поўны сэзон.

У 1997—1998 гадах ён дапамог «Чэлсі» выйграць яшчэ тры трафэі — Кубак Лігі, Кубак уладальнікаў кубкаў і чэмпіянат Ангельшчыны. Траўма перашкодзіла яму згуляць у стартавым складзе ў фінале Кубка ўладальнікаў кубкаў супраць «Штутгарту», але ён выйшаў на замену ў другім тайме і забіў пераможны гол праз 21 сэкунду. Зьдзейсьніўшы ўсяго другі дотык мяча ў гульні, ён стукнуў пасьля пасу ад Дэніса Віза міма брамніка «Ўотфарду» ў верхні кут варот, тым самым забясьпечыўшы трэці галоўны трафэй «Чэлсі» праз год і другі эўрапейскі трафэй у гісторыі клюбу. У той самы сэзон Дзола зрабіў свой першы хэт-трык у прафэсійнай кар’еры ў матчы супраць «Дэрбі Каўнці» ў лістападзе 1997 году.

Калі «Чэлсі» ўпершыню прыняў удзел у Лізе Чэмпіёнаў у 1999—2000 гадах, Дзола быў ключавым гульцом, хоць яго магчымасьці ў лізе былі больш абмежаванымі, з прычыны палітыкі ратацыі складу, якую зьдзяйсняў мэнэджар «Чэлсі» Джанлюка Віяльлі. Дзола забіў тры галы ў Лізе чэмпіёнаў, уключаючы закручаны ўдар са штрафнога ў дзявятку супраць «Барсэлёны», і зноў выйграў кубак Ангельшчыны з клюбам, забіўшы ў фінале гол са штрафнога «Астан Віле». Яго зьяўленьні ў складзе ў пазьнейшыя гады ў «Чэлсі» былі абмежаваныя зьяўленьнем Джымі Флойда Хасэльбайнка і Эйдура Гудзьёнсэна. У сэзоне 2002—2003 гадоў, яго заключным сэзоне ў «Чэлсі», ён атрымліваў асалоду ад рэнэсанса, забіўшы 16 галоў (гэта яго самая высокая колькасьць галоў за сэзон у «Чэлсі»), і быў прызнаны лепшым гульцом клюбу.

Вяртаньне ў Італію і сыход з футболу

рэдагаваць

Улетку 2003 году ў ходзе чутак аб продажы «Чэлсі» Дзола пакінуў «Стэмфард Брыдж», каб далучыцца да «Кальяры», клюбу зь яго роднай Сардыніі. На працягу тыдня «Чэлсі» быў набыты расейскім мільярдэрам Раманам Абрамовічам. Паведамлялася, што Абрамовіч жадаў купіць увесь клюб «Кальяры», калі Дзола вырашыў сысьці з «Чэлсі», хоць сам футбаліст гэтую інфармацыю не пацьвердзіў. Дзола пасьля дапамог «Кальяры» выйсьці ў італьянскую Сэрыю A. Затым ён падоўжыў свой кантракт з «Кальяры» яшчэ на год.

За ўсю кар’еру Дзола згуляў 627 гульняў і забіў 193 галы. Нягледзячы на ўзрост, ён змог бы гуляць у сэзоне 2005—2006 гадоў, але Дзола вырашыў завяршыць прафэсійную кар’еру толькі за тыдзень да таго, як яму споўнілася 39 гадоў.

У Аўстраліі хадзілі чуткі, што італьянцам цікавіліся некалькі клюбаў A-лігі (нацыянальная ліга Аўстраліі), аб магчымым яго вяртаньні, але Дзола аспрэчыў такія чуткі. Аднак ён сапраўды гуляў у дабрачынным матчы ў Сыднэі ў сьнежні 2006 году.

Кар’ера за зборную

рэдагаваць

Дзола гуляў за зборную Італіі у 1994 годзе на Кубку сьвету, зьявіўшыся адзін раз у другім тайме ў матчы супраць Нігерыі. Ён гуляў ва ўсіх трох гульнях групы на Чэмпіянаце Эўропы 1996 году, але Італія выступіла няўдала, сэнсацыйна патрываўшы крах ужо ў групавым турніры. Ён забіў адзіны гол у матчы кваліфікацыі на Кубак сьвету супраць Ангельшчыны ў лютым 1997 году. Дзола згуляў 35 матчаў за зборную, забіўшы ў іх 10 галоў.

Дасягненьні й перамогі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць