Фрэнк Лэмпард

ангельскі футбаліст і трэнэр

Фрэнк Джэймз Лэмпард (па-ангельску: Frank James Lampard, Jr.; нарадзіўся 20 чэрвеня 1978 году, Лёндан, Ангельшчына) — ангельскі футбольны трэнэр і былы футбаліст, атакуючы паўабаронца. Выступаў за зборную Ангельшчыны. Афіцэр ордэна Брытанскай імпэрыі. Працаваў галоўным трэнэрам «Эвэртану», але быў звольнены ў канцы студзеня 2023 году з сваёй пасады праз брак вынікаў.

Фрэнк Лэмпард
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1978(1978-06-20)[1][2][3][…] (46 гадоў)
Рост 184 см
Вага 88 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1994—1995 Ўэст Гэм Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—2001
1995—1996
2001—2014
2014—2015
2015—2016
Ўэст Гэм Юнайтэд
Сўонсі Сіці
Чэлсі
Манчэстэр Сіці
Нью-Ёрк Сіці
148 (24)
9 (1)
429 (147)
32 (6)
29 (15)
Зборныя
1999—2014 Ангельшчына 106 (29)
Трэнэрскія клюбы
2018—2019
2019—2021
2022—2023
Дэрбі Каўнці
Чэлсі
Эвэртан

Біяграфія

рэдагаваць

Калі за пераход у «Чэлсі» Фрэнка Лэмпарда было заплачана 11 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, шмат хто сьмяяўся. Па меркаваньні адмыслоўцаў, у 2001 годзе Лэмпард такіх грошай не каштаваў. Цяпер ніхто не адважыцца паўтарыць гэтыя словы. Лэмпард стаў лідэрам «Чэлсі», ён найлепшы бамбардзір каманды сярод усіх паўабаронцаў у гісторыі, ён уваходзіць у дзясятку бамбардзіраў «Чэлсі» ўсіх часоў і адзін з двух гульцоў, якія правялі за «Чэлсі» больш за 50 матчаў на міжнароднай арэне.

У сэзоне 2006—2007 гадоў ён правёў за «Чэлсі» 62 матчы ва ўсіх спаборніцтвах. Такога выніку не дабіваўся ніводзін палявы футбаліст «сініх». Ніхто ў яго ўзросьце не правёў больш матчаў у Прэм’ер-лізе. У сьнежні 2005 году ён прапусьціў матч з-за грыпу і паставіў кропку ў сваім рэкордзе: 164 матчы запар у Прэм’ер-лізе. Ягоны бацька Фрэнк Лэмпард старэйшы быў тады трэнэрам каманды «Ўэст Гэм», і шмат хто лічыў, што Лэмпард часта выходзіць на поле толькі дзякуючы свайму бацьку.

Фрэнк заставаўся ў «Ўэст Гэме», калі каманда заняла пятае месца ў сэзоне 1998—1999 гадоў, і быў выкліканы ў зборную Ангельшчыны на наступны сэзон. Калі мэнэджар каманды Гары Рэднап і бацька Фрэнка сышлі з каманды, для Фрэнка надышоў час рухацца далей. Фэнамэнальная гульня Фрэнка ў сэзоне 2003—2004 гадоў саступала толькі гульні Т’еры Анры. Фрэнк стаў другім прэтэндэнтам на тытул лепшага гульца году па вэрсіі сваіх калегаў. Таксама ён выдатна адыграў у складзе зборнай Ангельшчыны на Эўра-2004 і быў названы гульцом году ў зборнай.

Удалы выступ працягнуўся і ў сэзоне 2004—2005 гадоў, у якім ён стаў самым забіваючым паўабаронцам Прэм’ер-лігі з 13 мячамі. Усяго ў тым сэзоне Фрэнк адзначыўся 19 разоў. Ён запомніўся ня толькі бліскучым мячом у браму «Болтану», але і гульнёй на партнэраў. Даўно ў «Чэлсі» не было футбаліста, які бы раздаваў гэтулькі выдатных перадач.

Фрэнк стаў лепшым футбалістам 2005 году па вэрсіі журналістаў. Такую ўзнагароду гульцы «Чэлсі» атрымалі другі раз за апошнія 50 гадоў. Таксама Фрэнк патрапіў у тройку лепшых гульцоў 2005 году па вэрсіях УЭФА й ФІФА.

Лэмпард працягнуў удасканальвацца як футбаліст, выйграўшы з «Чэлсі» тытул чэмпіёна Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2005—2006 гадоў. Ізноў ён стаў лепшым бамбардзірам каманды з 20 мячамі. Ягоныя 16 мячоў у чэмпіянаце сталі лепшым дасягненьнем для паўабаронцы за ўвесь час існаваньне Прэм’ер-лігі. Аднак на Чэмпіянаце сьвету 2006 году яго чакала расчараваньне, на ім Фрэнк ня здолеў забіць галоў. Гэта не зламала Лэмпарда, і ў наступным сэзоне ён працягнуў забіваць, адправіўшы ў сетку супернікаў «Чэлсі» 21 мяч. Толькі Т’еры Анры і Дыд’е Драгба сярод футбалістаў Прэм’ер-лігі змаглі апярэдзіць Лэмпарда. Віцэ-капітан Фрэнк Лэмпард баў незаменным гульцом у камандзе, арыентаванай на лепшыя ўзоры сучаснага футболу. 16 лютага 2008 году, у хатнім матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Гадэрсьфілду», Лэмпард забіў свае 100 і 101 галы за «Чэлсі».

Пасьля сканчэньня кар’еры гульца прыйшоў на пасаду галоўнага трэнэра ў футбольны клюб «Дэрбі Каўнці». У 2019 годзе стаў галоўным трэнэрам «Чэлсі» Лёндан, але з-за слабых вынікаў 25 студзеня 2021 году быў звольнены[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Чэлсі»:

  1. ^ а б в Frank Lampard // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Frank Lampard // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ а б в Frank Lampard // FBref.com (мн.)
  4. ^ Statement on Frank Lampard (анг.). Chelsea Football Club. Праверана 25 студзеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць