Раман Абрамовіч
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Рама́н Арка́дзевіч Абрамо́віч (па-расейску: Роман Аркадьевич Абрамович) — буйны расейскі прадпрымальнік; у 1990-х адзін з асноўных дзелавых партнэраў Барыса Беразоўскага й блізкі знаёмы сям’і Барыса Ельцына; у 2001—2008 гадах — губэрнатар Чукоцкай аўтаномнай акругі; з пачатку 2000 году пастаянна пражывае ў Ангельшчыне.
- Паводле штогадовага рэйтынгу найбагацейшых людзей сьвету, апублікаванага амэрыканскім часопісам Forbes у сакавіку 2007, маёмасьць Абрамовіча, які займае ў сьпісе 16-е (самае высокае з расейскіх бізнэсмэнаў) месца, ацэньваецца ў 18,7 мільярду даляраў.
- Абрамовіч з маёмасьцю ў 19,2 мільярду даляраў узначаліў штогадовы сьпіс 100 найбагатых бізнэсмэнаў Расеі, апублікаваны расейскай вэрсіяй часопіса Forbes у травеньскім нумары 2007 году.
- Займае другое месца ў сьпісе найбагатых людзей Брытаніі па вэрсіі The Sunday Times (красавік 2007 году): маёмасьць ацэньваецца ў 10,8 мільярда фунтаў стэрлінгаў. Аднак, па меркаваньні экспэртаў, ня плаціць брытанскія падаткі, прадугледжаныя для брытанскіх падатковых рэзыдэнтаў, бо мае асобы non-domicile status[5]. Паводле зьвестак The Daily Telegraph ад 8 жніўня 2007 году, перааформіў сваю нерухомасьць у Ангельшчыне з карыбскіх афшорных кампаній на сваё імя[6].
Раман Абрамовіч | |
Роман Аркадьевич Абрамович | |
Расейскі палітык і прадпрымальнік | |
Дата нараджэньня | 24 кастрычніка 1966[1][2][3] (58 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальнік, палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі |
Навуковая сфэра | прадпрымальнік і палітык |
Сябра ў | Дзяржаўная дума Фэдэральнага сходу Расеі III скліканьня[d] |
Бацька | Arkady Abramovich[d][4] |
Маці | Irina Vasilievna Abramovich[d][4] |
Дзеці | Аркадзь Абрамовіч[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьРаман Абрамовіч нарадзіўся 24 кастрычніка 1966 году ў Саратаве, на радзіме яго маці. Бацькі Рамана жылі ў Сыктыўкары (Комі АССР). Бацька — Аркадзь Нахімавіч Абрамовіч, габрэй, працаваў у Сыктыўкарскім саўнаргасе, загінуў у выніку катастрофы на будоўлі, калі Раману было 4 гады. Маці — Ірына Васільеўна, расейка, памерла, калі Раману споўнiлася 1,5 году.
Да вайны бацькі Аркадзя Абрамовіча — Нахім (Нахман) і Тoйбэ — жылі ў Летуве, у горадзе Таўрогі. У чэрвені 1941 сям’я Абрамовічаў разам зь дзецьмі была высланая ў Сыбір. Бацькі апынуліся ў розных вагонах і страцілі адзін аднаго. Нахім Абрамовіч загінуў на катаржных працах. Тoйбэ змагла выгадаваць траіх сыноў — бацьку Рамана і яго двух дзядзькоў.
Узяты на выхаваньне ў сям’ю брата свайго бацькі, Лейба Нахімавіча Абрамовіча, Раман правёў значную частку свайго юнацтва ў горадзе Ухта (Комі АССР), пражываў у хаце па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 22. Лейб Абрамовіч працаваў у той час начальнікам упраўленьня працоўнага забесьпячэньня «Пячорлеса» пры «Комілесрэсурсе».
У 1983 годзе Раман скончыў гарадзкую школу № 2 і паступіў ва Ўхтынскі індустрыяльны інстытут, дзе адвучыўся два курсы. Пасьля адлічэньня закліканы на службу ў войска. Служыў шарагоўцам аўтаўзводу артылерыйскага палку. Затым паступіў у Маскоўскі інстытут нафты й газу імя Губкіна, які таксама так і ня скончыў. Падчас вучобы пражываў у свайго другога дзядзькі — Абрама Нахімавіча Абрамовіча ў Падмаскоўе. У цяперашняй афіцыйнай біяграфіі Абрамовіча значыцца заканчэньне Маскоўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі ў 2001 годзе.
Па сьцьвярджэньні шматлікіх выданьняў, пачынаў прадпрымальніцкую дзейнасьць з шэрагу ашуканскіх апэрацый і крадзяжоў. Пазьней зблізіўся зь Беразоўскім і сям’ёй Ельцына. Па сьцьвярджэньні Барыса Нямцова, Абрамовіч пышна гатаваў шашлыкі для Тацьцяны Дзьячэнкі, дачкі Ельцына. Абрамовіч фінансаваў Ельцына, аднак адмаўляў іх асабістае знаёмства, сьцьвярджаючы: «я асабіста ня ведаю Барыса Мікалаевіча й наогул ня ўпэўнены, што ён ведае аб маім існаваньні». Тым ня менш лічаць, што менавіта дзякуючы гэтым сувязям Абрамовічу атрымалася атрымаць ва ўласнасьць нафтавую кампанію «Сыбнафта».
24 сьнежня 2000 году Раман Абрамовіч абраны губэрнатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Мае мноства палацаў і як мінімум пяць раскошных яхт.
У 2003 раптам захапіўся футболам, страціў цікавасьць да Чукоткі, набыў сабе ангельскі футбольны клюб «Чэлсі» і фактычна перабраўся на месца жыхарства ў Вялікабрытанію. Нафтавую кампанію «Сыбнафта» прадаў «Газпрому» за 13 млрд даляраў і некалькі разоў спрабаваў сысьці з губэрнатарскага паста, але кожны раз пасьля сустрэчы з Уладзімерам Пуціным быў змушаны ад свайго намеру адмовіцца.
Быў жанаты два разы. Першая жонка — Вольга Юр’еўна Лысова, нараджэнка гораду Астрахані. Другая жонка — Ірына Маландзіна. Зь ёй Абрамовіч пазнаёміўся ў самалёце, паколькі раней яна была сьцюардэсай. Выхоўваюць пецярых дзяцей ад другога шлюбу. Па чутках, у кастрычніку 2006 году Ірына Абрамовіч падала на развод, бо Абрамовіч здрадзіў ёй з 23-гадовай Дар’яй Жукавай, былой дзяўчынай Марата Сафіна, аднак інфармацыя не пацьвердзілася. У сакавіку 2007 году развод быў афіцыйна аформлены ў Расеі. Па заяве прэс-сакратара губэрнатара Чукоцкага АТ, былыя супругі дамовіліся аб падзеле маёмасьці й аб тым, з кім застануцца іх пяцёра дзяцей.[7]
Да разводу з другой жонкай Ірынай на банкаўскіх рахунках Рамана Абрамовіча, па зьвестках News of the World, было каля £8 мільярдаў. Акрамя таго, прадпрымальнік валодае калекцыяй яхт, аўтамабіляў і асабнякоў. Некалькі гадоў назад ён набыў футбольны клюб «Чэлсі» за £140 мільёнаў. Таксама Абрамовіч — уладальнік вілы коштам £18 мільёнаў у Заходнім Сасэксе, пэнтхаўза за £29 мільёнаў у Кенсінгтоне, дома за £15 мільёнаў ў Францыі, 5-павярховага асабняка ў гіпшанскай Белгравіі за £11 мільёнаў, шасціпавярховага катэджа за £18 мільёнаў у Найтсбрыджы, дома за £10 мільёнаў у Сэн-Трапэ і дачы ў Падмаскоўе за £8 мільёнаў. У яго ўласнасьці таксама знаходзяцца яхты: Pelorus за £72 мільёна з куленепрабівальным шклом і ўласнай падводнай лодкай, Ecstasea за £72 мільёна з басэйнам і турэцкай лазняй і Le Grand Blue за £60 мільёнаў з верталётнай пляцоўкай. Акрамя таго, па заказу Рамана Абрамовіча ў цяперашні час будуецца яшчэ адна яхта коштам £100 мільёнаў. Авіяпарк губэрнатара Чукоцкага АТ складаецца з Boeing 767 за £56 мільёнаў, Boeing бізнэс-класы за £28 мільёнаў і двух верталётаў па £35 мільёнаў кожны.[8]
Муніцыпалітэт летувіскага гораду Таўраге запрасіў Рамана Абрамовіча на імпрэзу 500-годзьдзя гораду[9].
Па дадзеных штогадовага рэйтынгу найбагатых людзей міру часопісу Forbes, Раман Абрамовіч стаў найбагацейшым грамадзянінам Расеі па выніках 2006 году. Ягоная маёмасьць ацэнена ў 18,7 мільярдаў даляраў. Аднак нягледзячы на тое, што яго багацьце павялічылася на 0,4 мільярды даляраў, губэрнатар Чукоцкай аўтаномнай акругі апусьціўся на пяць пазыцый у параўнаньні зь мінулым годам, заняўшы 16 месца. Цяпер багацьце найбагатага расейца ў тры разы менш капіталу лідэра рэйтынгу Біла Гейтса.[10]
Прадпрымальніцкая дзейнасьць
рэдагавацьПачаў працоўную біяграфію як рабочы. З 1987 па 1989 год працаваў мэханікам СУ-122 трэста «Масспэцмантаж».
Арганізаваў каапэратыў «Уют», афіцыйная дзейнасьць якога складалася ў вытворчасьці цацак з палімэрных матэрыялаў. Партнэры Абрамовіча па «Уюту» Яўген Швідлер і Валер Ойф пасьля склалі кіравальнае зьвяно «Сыбнафты». Па іншых зьвестках, каапэратыў «Уют» прыналежыў Уладзіміру Цюрыну, які займаўся вытворчасьцю цацак у Кіславодску, а потым у Маскве.
У пачатку 1990-х — заснавальнік фірмаў: АТ «Меконг», ІПП «Фірма „Супэртэхналёгія-Шышмареў“», АОЗТ «Эліта», АОЗТ «Пэтролтранс», АОЗТ «ГІД», «НПР» і шматлікіх іншых.
19 чэрвеня 1992 году Раман Абрамовіч у Маскве быў узяты пад варту ў парадку арт. 90 КПК РФ па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні крадзяжу 55 цыстэрн з дызэльным палівам з дзяржаўнага Ухтынскага нафтаперапрацоўчага заводу на суму каля 4 мільёнаў рублёў (крымінальная справа № 79067 пракуратуры Масквы). Паводле матэрыялаў сьледзтва, малое прадпрыемства «АВК», якім кіраваў Абрамовіч, авалодала палівам па падробленых дакумэнтах. Змацоўваючы подпісам чыстасардэчныя паказаньні, Абрамовіч уласнаручна зрабіў у пратакол прыпіску: «Жадаю дадаць, што я, як дырэктар „АВК“, гатовы пакрыць шкоду, прычыненую маім прадпрыемствам дзяржаве». Пасьля расьсьледаваньне справы было «замарожанае».
У 1993 годзе Раман Абрамовіч працягваў камэрцыйную дзейнасьць, у прыватнасьці па продажы нафты з гораду Наябрску. Фірма Абрамовіча АР «Меконг» займала другое месца пасьля «Балкар трэйдзінг» па аб’ёме продажу нафты з гэтага горада. Па некаторых дадзеных, гэтым Абрамовіч быў абавязаны знаёмству з Андрэем Горадзілавым, сынам кіраўніка «Наябрскнафтагазу» і першага прэзыдэнта «Сыбнафты». Кажуць, прыкладна ў той жа час Раман Абрамовіч пазнаёміўся на Карыбскіх выспах з Барысам Беразоўскім. Тамака яны апынуліся па запрашэньні кіраўнікоў Альфа-банку Пятра Авена й Міхася Фрыдмана. Беразоўскага паклікаў Авен (яны былі знаёмыя па працы ў «ЛогоВАЗе»), а Абрамовіча — Фрыдман.
На паях з Барысам Беразоўскім Раманам Абрамовічам была створаная афшорная фірма Runicom Ltd, зарэгістраваная ў Гібралтары, і пяць яе «дочак» у Заходняй Эўропе. У 1993—1996 гадах Раман Абрамовіч узначальваў Маскоўскае прадстаўніцтва кампаніі Runicom S.A., зарэгістраванай у Швайцарыі.
З 1995 году дзелавы партнэр прадпрымальнікаў Б. А. Бяразоўскага й А. П. Смаленскага. У пэрыяд з 1995 па 1996 гады Абрамовіч засноўвае яшчэ цэлы шэраг фірмаў: ЗАТ «Меконг», ЗАТ «Цэнтурыён-М», ААТ «Аграферт», ЗАТ «Мультытранс», ЗАТ «Ойлімпекс», ЗАТ «Сыбреал», ЗАТ «Форнафта», ЗАТ «Сервет», ЗАТ «Бранко», ЗАТ «П. К.-Траст» а таксама ААТ «Вектар-А», якія ён разам з Бяразоўскім выкарыстаў для набыцьця акцый ААТ «Сыбнафта».
У чэрвені 1996 году Раман Абрамовіч увайшоў у склад савета дырэктараў АТ «Наябрскнафтагаз» (асноўнае здабываючае падразьдзяленьне «Сыбнафты»), а таксама стаў кіраўніком маскоўскага прадстаўніцтва «Сыбнафты».
З 1996 году працаваў у Савеце дырэктараў Сыбірскай нафтавай кампаніі. Нараўне з Б. Беразоўскім лічыўся экспэртамі рынку суўладальнікам кампаніі «Сыбнафта»; у верасьні 2005 году кантрольны пакет яе акцый быў набыты РАТ «Газпром» за 13,1 мільярду даляраў ЗША. Грошы былі перакладзеныя на афшорныя рахункі Millhouse Capital UK ltd, канчатковыя ўладальнікі якіх публічна не вядомыя[11]. У 1997 годзе кантрольны пакет «Сыбнафты» быў прададзены за 180 мільёнаў даляраў на закладным аўкцыёне. Экcпэрты сьцьвярджаюць, што аўкцыён быў праведзены з парушэньнем заканадаўства.
29 траўня 2001 году быў выкліканы на допыт у Генэральную пракуратуру РФ. Допыт Абрамовіча праводзіўся ў рамках сьледчых дзеяньняў па трох крымінальных справах у стаўленьні кіраўніцтва «Сыбнафты».
Зьлічальная палата афіцыйна прызнала прыватызацыю «Сыбнафты» вельмі неэфектыўнай і немэтазгоднай. Прамыя страты дзяржавы пры продажы акцый склалі 18,6 трыльёнаў рублёў (прыкладна 2 мільярды 700 мільёнаў даляраў). Ускосныя страты па адзнаках экспэртаў перавышаюць гэтую суму.
З 2003 году зьяўляецца ўладальнікам ангельскага футбольнага клюбу «Чэлсі». Кіраўнік Зьлічальнай палаты Сяргей Сцепашын напрамую зьвязаў адсутнасьць грошай у Фондзе дапамогі бездаглядным дзецям і куплю Раманам Абрамовічам «Чэлсі».
16 чэрвеня 2006 году набыў 41% акцый кампаніі Эўраз. Мяркуецца, што сума ўгоды склала 3 мільярды даляраў. Угода пакуль не завершаная.
Раман Абрамовіч разам са сваімі партнэрамі праз зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі холдынг Millhouse Capital кантралюе шырокія актывы ў Расеі. Праз пасрэдніцкія фірмы, па некаторых дадзеных, у «холдынг Абрамовіча» уваходзяць электрастанцыі, заводы па вытворчасьці легкавых і грузавых машын, аўтобусаў, папяровыя камбінаты, банкі й страхавыя кампаніі ў розных рэгіёнах Расеі. На долю гэтага «холдынга» па адзнаках экспэртаў прыходзіцца ад 3 да 4% ВУП Расеі.
Прыватызацыя «Сыбнафты»
рэдагавацьПрыватызацыя «Сыбнафты» была праведзена з дапамогай закладных аўкцыёнаў. На кожным з конкурсаў пераможцамі нязьменна апыняліся фірмы Абрамовіча.
Набыцьцё асноўных актываў «Сыбнафты»:
- 20 верасьня 1996 году адбыўся інвэстыцыйны конкурс, на якім былі прададзеныя 19% акцый «Сыбнафты». Перамагло ЗАТ «Фірма „Сінс“», заплаціўшы 82,4 мільярда рублёў за пакет і абавязаўся інвэставаць у кампанію 45 мільёнаў даляраў. Гарантам выступіў банк «СБС-Агра». ЗАТ «Сінс» было заснаванае з роўнымі далямі 19 ліпеня 1996 годзе ЗАТ «Бранко» (заснаванае 29 траўня 1996 году Раманам Абрамовічам) і ЗАТ «П. К.-Траст» (заснаванае з роўнымі далямі 25 траўня 1996 году Раманам Абрамовічам і Барысам Беразоўскім).
- 24 кастрычніка 1996 году адбыўся другі конкурс. Было прададзена 15% акцыяў, якія знаходзіліся раней у дзяржуласнасьці. Перамагло ЗАТ «Рыфайн-Ойл», заплаціўшы 65 мільярдаў рублёў за пакет і абавязак інвэставаць у кампанію 35,5 мільёну даляраў. Гарантам зноў выступіў банк «СБС-Агра». ЗАТ «Рыфайн-Ойл» было заснаванае з роўнымі далямі 10 кастрычніка 1996 году кампаніямі «Сервет» (заснаваная 10 чэрвеня 1996 году Раманам Абрамовічам) і «Ойл Імпэкс» (заснаваная 23 траўня 1996 году Раманам Абрамовічам).
- 12 траўня 1997 году адбыўся конкурс па продажы дзяржаўнага пакета 51% акцый «Сыбнафты». Пераможцамі ізноў апынуліся фірмы Абрамовіча.
Па афіцыйных адзнаках аўдытараў Зьлічальнай палаты, у выніку продажу «Сыбнафты» прамыя страты, якія панесла дзяржава, склалі 2 мільярда 700 мільёнаў даляраў. Ускосныя страты перавышаюць гэтую суму.
Грамадзкая й дзяржаўная дзейнасьць
рэдагаваць19 сьнежня 1999 году абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі трэцяга скліканьня па Чукоцкай аднамандатнай выбарчай акрузе № 223. У Думе не ўвайшоў ні ў адну з фракцый. Зь лютага 2000 году — чалец камітэту Дзярждумы па праблемах Поўначы й Далёкага Ўсходу.
24 сьнежня 2000 году абраны губэрнатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі. Тут, у рэгіёне з палёгкавым падаткаабкладаньнем, былі зарэгістраваныя афіляваныя з «Сыбнафтай» фірмы, празь якія ажыцьцяўляўся збыт нафтапрадуктаў.
16 кастрычніка 2005 году Уладзімер Пуцін прадставіў кандыдатуру Абрамовіча да паўторнага прызначэньня на губэрнатарскі пост; 21 кастрычніка 2005 году Дума Чукоцкай аўтаномнай акругі зацьвердзіла яго на пасадзе.
20 сьнежня 2006 году падаў прашэньне аб адстаўцы, але яна не была прынятая Ўладзімерам Пуціным.
Зьяўляецца старшынём Апякунскай рады Фэдэрацыі габрэйскіх грамадаў Расеі.
Асабістая ахова
рэдагавацьПаводле зьвестак, апублікаваным The Sunday Times[12], асабістая ахова Р. Абрамовіча ў 2007 годзе дасягнула 40 прафэсійных спэцыялiстаў па бясьпецы: у Брытаніі знаходзіцца каля 20-і; аналягічная колькасьць суправаджае яго ў ваяжах на яго яхтах, замежных вандроўках і паездках у Расею. Такое «прыватнае войска» — парадку 8 раз больш памеру стандартнага падразьдзяленьня асабістай аховы й каштуе меркавана 1,2 млн фунтаў стэрлінгаў у год. Паводле зьвестак газэты, павелічэньне аховы зьвязана з асьцярогамі выкраданьня.
Ахова Абрамовіча знаходзіцца пад кантролем былога афіцэра SAS (брытанскі вайсковы спэцназ) Марка Скіпа (па-ангельску: Mark Skipp); нядаўна была наймана новая лёнданская ахоўная фірма Fusion.
Паведамляецца, што адна зь яго яхт — Pelorus — абсталявана сыстэмай супрацьракетнай абароны, верталётам і падлодкай для ўцёкаў у выпадку небясьпекі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Roman Abramovich // RKDartists (нід.)
- ^ Roman Abramovich // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Roman Abramowitsch // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ Jason Beattie & Jonathan Prynn. Super-rich paying no income taxEvening Standard 21 June 2007
- ^ Mark Hollingsworth and Russell Hotten. Abramovich transfers homes to himselfTelegraph.co.uk 07/08/2007
- ^ Sky News: Абрамовіч разьвёўся з жонкай Lenta.ru (рас.)
- ^ «Газета. Ru», «Вольны й ўсё яшчэ багаты», 14 сакавіка 2007 (рас.)
- ^ Родавое гняздо Абрамовіча знайшлося ў Летуве (рас.)
- ^ «Газета. Ru», «Расейскіх мільярдэраў прыбывае» (рас.)
- ^ Газнафтапрамчасопіс «Нефтегазовая Вертикаль» (рас.)
- ^ Mark Hollingsworth. Abramovich’s 40-strong armyTimesonline 8 ліпеня 2007
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт аб Рамане Абрамовічу (рас.)
- Раман Абрамовіч у Лентапэдыі (рас.)