Корпус аховы памежжа

(Перанакіравана з «Корпус Аховы Памежжа»)

Корпус Аховы Памежжа (КАП) (па-польску: Korpus Ochrony Pogranicza (KOP)) — адмысловае фармаваньне польскага войска, створанае ў 1924 годзе зь ініцыятывы гэн. Уладзіслава Сікорскага дзеля «змаганьня з бальшавіцкімі бандамі на ўсходнім паграніччы». Вайскоўцы КАП прымалі ўдзел у сутычках зь беларускімі партызанамі, Украінскай вайсковай Арганізацыяй. КАП спрабаваў стрымліваць дзейнасьць кантрабандыстаў, савецкіх шпегаў і нелегальных уцекачоў у/з БССР, пераносчыкаў камуністычнай літаратуры.

Адзнака «Za Służbę Graniczną» ўзор з даваеннай адзнакі КАП

За год да стварэньня КАП у 1923 ахову граніцы прызначылі паліцыі, але тая ня здолела даць рады.

Структура

рэдагаваць
 

Фармальна КАП падпарадкоўваўся Міністэрству Унутраных Справаў, хаця на практыцы быў часткай ўзброеных сілаў. Меў аднолькавую з вайскоўцамі форму, але акруглую фуражку замест традыцыйнай «рагатыўкі».

Акрамя аховы памежжа, КАП выконваў і пэўныя палітычныя функцыі. Вайскоўцы КАП мусілі праводзіць і разнастайныя прапагандовыя акцыі і супольную працу з мясцовым насельніцтвам, ахову польскіх асаднікаў. Пры гарнізонах КАП арганізоўваліся курсы па навучаньні чытаньні па-польску, бібліятэкі, медыцынская дапамога. Аднак акцыі паланізацыі праходзілі аднастайна і «для адчэпнага» і толькі ўзмацналі нянавісьць сярод украінцаў і часткі беларусаў. Дзейнасьць КАП ацэнвалася, як ня вельмі шчасьліва палітыка польскай дзяржавы адносна мясцовага насельніцтва.

КАП складаўся з найлепшых вайсковых адзінак. Першым камандзірамі палкоў КАП былі прызначаны афіцэры легіянэры. Да службы накіроўваліся навучаныя жаўнеры, галоўным чынам з заходніх ваяводстваў (польскай і нямецкай нацыянальнасьці). Ахова мяжы была аргінізавана сыстэмай кардонаў на глыбіні 30 км.

Афіцэры КАП атрымоўвалі адмысловы дадатак да заробкаў, з-за чаго іх ня вельмі любілі іншыя вайскоўцы. Гэн. Юзэф Заяц сьцьярджаў, што за грошы, што ішлі на ўтрыманьне КАП, можна было б выставіць 7 дывізый пяхоты, а граніцу маглі вартаваць і звычайныя жаўнеры.

Пад час магчымай вайны місія КАП павінна была скончыцца, а некаторыя яе адзінкі ўмацавалі аддзелы Войска Польскага.

Першыя 3 брыгады КАП абсадзілі граніцу польска-савецкую ў лістападзе 1924. У сакавіку 1926 КАП аховаў ужо і мяжу з Летувай і Латвіяй.

КАП меў у складзе 24 батальёны, якія называліся сваімі гарадамі-гарнізонамі. Таксама да іх былі далучаны 20 швадронаў кавалерыі. Гэтымі сіламі ахоўвалася мяжа працягласьцю 2 000 км.

Асабісты склад быў тады каля 25 тысяч жаўнераў. Пасьля зьяўленьня Славаччыны як дзяржавы вясною 1939 частка адзінак КАП была пераведзена на Карпаты. Тады КАП складаўся з 35 батальёнаў і 19 швадронаў кавалерыі.

КАП у 19371939 быў арганізаваны наступным чынам:

Тры брыгады:

Восемь палкоў:

Арганізацыйная структура ў сакавіку 1939

рэдагаваць
КАП у сакавіку 1939: Батальёны пяхоты Швадроны кавалерыі Камэндатуры артылерыі Батарэі артылерыі Роты інжынэраў
  Брыгады
Горадня 2 1 1
Палесьсе 3 1 1
Падольле 4 3 1 1
  Палкі
Вільня 3 1
Глыбокае 4 3
Вялейка 3 2 1
Валожын 2 1
Сноў 3 2 1 1
Сарны 3 3
Здалбунаў 4 4 1
1 Полк КАП 2
2 Полк КАП 2
  Іншыя адзінкі
Афіцэрская школа КАП 3 1
Разам 38 21 1 2 6

Вайна 1939

рэдагаваць

Напярэдадні пачатку Другой Сусьветнай вайны большасьць частак КАП пасьля мабілізацыі (што зьменшыла мілітарную якасьць) былі перакінуты на заходнюю граніцу (Малапольска, Велькапольска і Памор’е). У складзе розных армій яны прынялі ўдзел у бітвах з немцамі ў верасьні 1939. На ўсходзе (дзе засталіся толькі запасныя аддзелы) КАП камплектавалася сьвежанабранымі рэзэрвістамі. Гэтыя незабясьпечаныя цяжкой і найноўшай зброяй атрады спрабавалі даць адпор Чырвонай Арміі 17 верасьня 1939 году.

Разьмяшчэньне Батальёнаў КАП перад мабілізацыяй 1939

рэдагаваць

Структура пасьля мабілізацыі

рэдагаваць

Вайсковыя дзеяньні

рэдагаваць

Афіцэрскі склад КАП, што трапіў да савецкага палону, быў вывезены, а пасьля зьнішчаны ў Асташкаве ў 1940.