Васьмярык
Васьмяры́к — у архітэктуры васьмівугольнае ў пляне збудаваньне або яго частка, якое звычайна ставілася на чатырохвугольную аснову[1], утвараючы г. зв. васьмярык на чацьвярыку.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE_%D0%BF%D1%83%D1%82%D0%B5%D1%88%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B8%D1%8F_%D0%BF%D0%BE_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8_191.jpg/220px-%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE_%D0%BF%D1%83%D1%82%D0%B5%D1%88%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B8%D1%8F_%D0%BF%D0%BE_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8_191.jpg)
Найстаражытнейшай васьміграннай пабудовай, верагодна, зьяўляецца Вежа Ветраў у Атэнах, пабудаваная ў сярэдзіне I стагодзьдзя да н. э. Форма васьмерыка пашырана ў архітэктуры Бізантыі, у паўднёвых славян (Баўгарыя), Армэніі, Грузіі і інш. У Заходняй Эўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найбольш пашырана ў стылях рэнэсансу, барока і клясыцызму. Васьмерыкі ў завяршэньні культавых пабудоваў вядомы ў старажытна-рускім дойлідзтве і зьвязаны з уплывам бізантыйскай архітэктуры.
На Беларусі ў XVI—XVIII стагодзьдзях у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадзкіх умацаваньняў, замкаў і палацаў, ратуш, а таксама культавыя будынкі, вежы манастыроў і кляштараў. Выкарыстоўваўся як у драўляным, так і ў мураваным дойлідзтве[1].
Пры роўных пэрымэтрах, васьмівугольная форма дазваляе атрымаць прыкладна на 20% большую плошчу. За кошт меншай пры роўных аб’ёмах паверхні дасягаецца эканомія будаўнічых матэрыялаў, меншае ахаладжэньне ўзімку і награваньне ўлетку, а акрамя таго — паляпшэньне асьвятленьня.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Укладальнік: Барыс Лазука. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВасьмярык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў