Філёнга
Філёнга (ад па-нямецку: füllung, літаральна — напаўненьне) — квадратнае або прамавугольнае поле сьцяны, пілястры, столі, скляпеньня і інш., абведзенае рамкай.
Філёнгі звычайна рабілі з таго самага матэрыялу, што і сьцяну, часам зь іншага. Дэкаравалі скульптурным ці жывапісным арнамэнтам, геральдычнымі выявамі, фактурнай ці колернай тынкоўкай.
У цясьлярстве
рэдагавацьТаксама тонкая дошка або фанэра, якая ўстаўляецца ў дзьвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Такія дзьверы называюцца філянговымі.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. С. 563
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФілёнга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў