Францішак Умястоўскі

беларускі літаратар, палітык, вайсковец
(Перанакіравана з «Ф. Умястоўскі»)

Франці́шак Умясто́ўскі (Дзядзька Пранук) (10 лютага (29 студзеня па старым стылі) 1882, Вільня — красавік-травень 1940, Катынь) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, палітык, палкоўнік Войска Польскага.

Францішак Умястоўскі
герб Рох ІІІ
герб Рох ІІІ
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Дзядзька Пранук
Нарадзіўся 29 студзеня (10 лютага) 1882
Сьцяг Расеі Вільня, Расейская імпэрыя
Памёр не раней за красавік 1940 і не пазьней за травень 1940
Сьцяг СССР Катынь, СССР
Род Умястоўскія
Бацькі Ян Умястоўскі[d]
Ганна Аляхновіч[d]
Жонка Гелена Дунін-Марцінкевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, публіцыст, грамадзкі дзяяч
Гады творчасьці 1903—1928
Мова беларуская мова
Дэбют верш "Вецер" (Пецярбург, 1903)
Узнагароды
срэбны Крыж Заслугі
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

рэдагаваць
 
Вясельле Францішка Ўмястоўскага. Першы справа стаіць Францішак Аляхновіч.

Нарадзіўся 10 лютага 1882 году ў Вільні. Паходзіў са шляхецкай сям’і; яго жонка Гелена Дунін-Марцінкевіч, а ён стрыечны брат Францішка Аляхновіча. Вучыўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902—1904 гадох уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасьветы і культуры».

Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў у «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Пецярбург, 1903). У 1905 годзе вярнуўся ў Вільню, якая ў пачатку ХХ стагодзьдзя была цэнтрам беларускага нацыянальнага руху. У 1906 годзе разам з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Казімірам Кастравіцкім і Алаізай Пашкевіч пачаў выдаваць газэту «Наша доля». У 1908 годзке жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губэрні. На працягу 1908—1914 гадоў друкаваў апавяданьні ў газэце «Наша Ніва». Апавяданьні: «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Перакладаў творы Оскара Ўайльда і Мікалая Гогаля.

У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію. Няшмат вядома пра яго вайсковую кар’еру падчас Першай сусьветнай вайны, але ад 1919 году ён быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх вайсковых фармаваньняў і был прадстаўнікам ЦБШР у Вільні. У верасьні 1920 году ўзначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая арганізавала беларускае войска. Разам з арміяй Пілсудзкага мела яно змагацца з бальшавікамі. Пасьля жыў у Вільні. У 1919 годзе напісаў і апублікаваў у газэце «Беларусь» артыкул пра гісторыю выданьня газэты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданьне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст.

У 1927—1928 гадох выдаваў газэту «Беларускі дзень» і часова «Беларуская культура». Заснавальнік і лідэр Беларускай народна-радыкальнай партыі. У 1928 годзе адышоў ад грамадзкай і культурна-асьветніцкай працы.

Мабілізаваны ў польскую армію ў 1939 годзе. 18 верасьня 1939 году трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лягеры ў Казельску. Забіты ў Катыні ў красавіку—траўні 1940 году.

  • Стася: Апавяданьне. Вільня, 1921
  • Дзядзька Пранук. Аб «Нашай Долі» // Беларусь : газэта. — 1919, 17 сьнежня. — № 47 (74). — С. 3.
  • Дзядзька Пранук. Аб «Нашай Долі» // Беларусь : газэта. — 1919, 18 сьнежня. — № 48 (75). — С. 3.
  • Зборнік «Беларускіх ведамасьцей». №1. Вільня, 1921;
  • Беларускія ведамасьці. 1921, 23 верасьня;
  • У кнігах: Анталёгія беларускага апавяданьня: У 2 т. Менск, 1967. Т. 1.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.