Цэнтральная беларуская школьная рада

Цэнтральная беларуская школьная рада (ЦБШР) — беларуская нацыянальная культурна-асьветная арганізацыя падчас польска-савецкае вайны, якая апекавалася беларускаю школьнаю справаю. Утвораная ў сьнежні 1919 году ў Менску на аснове Беларускай школьнай рады Меншчыны. У склад прэзыдыюму ўвайшлі Сымон Рак-Міхайлоўскі (старшыня), Аркадзь Смоліч (намесьнік старшыні), Вацлаў Іваноўскі (намесьнік), Янка Станкевіч (начальнік школьнага выдавецтва), Лукаш Дзекуць-Малей (прадстаўнік Беларускае школьнае рады ў Горадні), Францішак Умястоўскі (прадстаўнік ЦБШР у Вільні). Спыніла існаваньне ўлетку 1920 году з прыходам бальшавіцкіх войскаў.