Сяргей Гоцманаў
Сярге́й Анато́льевіч Го́цманаў (нар. 27 сакавіка 1959, Карасу, Казаская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[2]) — беларускі футбаліст, які гуляў за зборную СССР у 1980-я гады. 4 разы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі (1983, 1985, 1987, 1989).
Сяргей Гоцманаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 сакавіка 1959[1] (64 гады) Менск, БССР | |
Рост | 175 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1978 1979—1990 1990 1990—1991 1991—1992 1992—1993 1993—1996 1996—1999 |
Дынама Берасьце Дынама Менск Брайтан энд Гоўв Альбіён Саўтгэмптан Гале 1896 Дынама Менск Дынама-93 Менск Мінэсота Тандэр |
27 (2) 289 (31) 16 (4) 8 (0) 19 (4) 18 (7) 12 (3) 13 (0) |
Зборныя | ||
1984—1988 1992—1993 |
СССР Беларусь |
31 (2) 3 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
«Дынама» Менск рэдагаваць
Першы футбольны клюб за які гуляў Гоцманаў — гэта «Дынама» (Менск), у які ён быў запрошаны ў 1979 годзе. У складзе гэтай каманды ён выйграў Чэмпіянат СССР у 1982 годзе пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.
Зборная СССР рэдагаваць
Свой першы міжнародны матч ён згуляў супраць Фінляндыі 15 траўня 1984 году, другая міжнародная сустрэчы адбылася 2 чэрвеня 1984 году, калі зборная СССР гуляла супраць Ангельшчыны на стадыёне «Ўэмблі». У 1988 годзе на Чэмпіянаце Эўропы, Гоцманаў быў удзельнікам савецкай каманды ў дзьвюх гульнях у групе Б (якую зборная СССР узначаліла), таксама ў абедзьвюх дафінальных гульнях і ў фінальнай гульні, у якой савецкая зборная прайграла Нідэрляндам зь лікам 0:2.
Пад час гульні за «Дынама» Менск і зборную СССР Гоцманаў абвяшчаўся беларускім футбалістам году ў 1983, 1985, 1987 і 1989 гадах.
У Англіі рэдагаваць
У лютым 1990 году Гоцманава запрасілі ў ангельскі клюб «Брайтан энд Гоўв Альбіён» на некантрактнай аснове і ён забіў чатыры галы за 16 гульняў. Пад час нядоўгага знаходжаньня ў клюбе «Голдстан Граўнд» (Goldstone Ground) Гоцманаў стаў культавай фігурай на полі. У адной з гульняў ён паказаў кляс, калі абыграўшы брамніка перад забіцьцём голу ён адсалютаваў заўзятарам. «Альбіён» хацеў падпісаць кантракт з Гоцманавым, але ня змог перабіць прапанову «Саўтгэмптану» і футбаліст перайшоў у «Саўт».
Гульня ў «Саўгэмптане» ня склалася, за ўвесь сэзон 1990 году Гоцманаў згуляў толькі чатырнаццаць гульняў.
Позьняя кар’ера рэдагаваць
У верасьні 1991 году Гоцманаў перайшоў у Нямецкую лігу, дзе згуляў адзін сэзон за «Гале 1896» (VfL Halle 1896) перад вяртаньнем у Менск, дзе быў запрошаны ў клюб «Дынама-93».
Пасьля распаду СССР ён згуляў тры гульні за зборную Беларусі, згуляўшы першую гульню 28 кастрычніка 1992 году супраць зборнай Украіны зь лікам 1:1. У сярэдзіне 1990-х гадоў Гоцманаў пераехаў у ЗША ў клюб «Мінэсота Тандэр».
Яго жонка Вольга была трэнэрам беларускай нацыянальнай зборнай па гімнастыцы. Цяпер Гоцманаў жыве ў Вудбэры (Мінэсота), дзе трэнеруе мясцовую моладзевую каманду па футболе. Яго сын, Аляксандар Гоцманаў, гуляў у «Каларада Рапідз», перад пераходам у «Мінэсота Тандэр».
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Sergey Gotsmanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Профіль(анг.) на Transfermarkt