Хазалбек Атабекаў
Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў (нар. 18 сакавіка 1967[2]) — палкоўнік (з 2007 году), намесьнік камандуючага Унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь з 2018 году[3]. Этнічны таджык.
Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў | |
па-расейску: Хазалбек Бахтибекович Атабеков | |
Род дзейнасьці | ахова парадку |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 сакавіка 1967 (57 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | Менскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульвайсковае вучылішча |
Пасада | Намесьнік начальніка УВ МУС РБ[1] |
Час | 22 траўня 2018 — па сёньняшні дзень |
Папярэднік | Юры Караеў |
Дзеці | трое: сын і дзьве дачкі |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1990 годзе скончыў Менскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У 1996 годзе атрымаў крапавы берэт з рук Дзьмітра Паўлічэнкі. Займаў пасаду камандзіра спачатку роты, а затым і батальёну ўнутраных войскаў.
У 2009[4]—2012 гадах быў камандзірам 3-й асобнай Чырванасьцяжнае брыгады спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў МУС (вайсковая частка 3214), затым — намесьнікам начальніка ўправы баявой і апэратыўнай падрыхтоўкі Галоўнай управы камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь[5].
22 мая 2018 году прызначаны намесьнікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь[6].
13 жніўня 2020 году на хвалі пратэстаў у Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Атабекава мэдалём «За бездакорную службу I ступені»[7].
Санкцыі
рэдагавацьУ 2012 годзе Атабекаву забаранілі ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу[8]. У Чорны сьпіс Эўразьвязу трапіў за тое, што «камандаваў разгонам дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году ў Менску з ужываньнем празьмернае сілы»[9][10]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[11].
2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Атабекаў трапіў у санкцыйныя сьпісы ЭЗ й ЗША (Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў)[12][13]. ЭЗ ўвёў санкцыі супраць намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС як адказнага за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня МУС пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[2][14]. Акрамя таго, Атабекава ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[15][16], Канада[17], Швайцарыя[18][19]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна[20].
Сям’я
рэдагавацьХ. Атабекаў жанаты. Мае трох дзяцей: сын і дзьве дачкі.
Узнагароды
рэдагаваць- ордэн «За службу Радзіме»[21],
- мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (18 сакавіка 2005)[22],
- мэдаль «За бездакорную службу» II ступені,
- мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (13 жніўня 2020)[23].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ []
- ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
- ^ Хазалбек Атабеков назначен заместителем командующего внутренними войсками МВД Беларуси
- ^ Спецназом будет командовать Хазалбек Атабеков
- ^ Президент назначил замкомандующего внутренними войсками
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 мая 2018 года № 193 «О Х. Б. Атабекове»
- ^ Лукашенко наградил более 300 силовиков медалью «За безупречную службу»
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Денис Лавникевич (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.ru. Праверана 2021-09-10 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ Tom Best; Nicola Bonucci; Gesa Bukowski; Talya Hutchison. (2020-11-17) Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (анг.) Paul Hastings LLP. Lexology. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
- ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Staatssekretariat für Wirtschaft (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Минское ВВПОУ: годы и судьбы!
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 марта 2005 года № 141 «О награждении военнослужащих внутренних войск Министерства внутренних дел медалью „За безупречную службу“ I, II, III степени»
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2020 году № 305 «Аб узнагароджаньні»