Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — частка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
Дэвіз | «Ніхто, акрамя нас — Доўг! Гонар! Айчына!» |
---|---|
Колькасьць супрацоўнікаў | 12 тысяч |
Мінуўшчына
рэдагаваць3 чэрвеня 1993 году быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс зьмяненьняў і рэфармаваньня войскаў. У 1994 годзе ў склад унутраных войскаў былі ўключаныя штабы грамадзянскай абароны. 8 лістапада 1995 году Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 451-38 былі зацьверджаны арганізацыйная структура і дысьлякацыя ўнутраных войскаў.
22 кастрычніка 2001 году быў падпісаны Ўказ № 601 «Аб заснаваньні нагруднага знака ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу».
У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закону «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь».
У 2020 годзе пад камандаваньнем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было зьдзейсьнена спроба жорсткага падаўленьня мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У выніку войскі былі разгромленыя па ўсёй краіне. Войска змагло абараніць толькі сядзібу А. Лукашэнкі.
Мэты і задачы
рэдагавацьДзейнасьць рэгулюецца Законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XII «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь». Перад унутранымі войскамі МУС Беларусі пастаўлены наступныя мэты і задачы:
- аказаньне садзейнічаньня органам унутраных справаў у ахове грамадзкага парадку, у тым ліку забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі, рэжымаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў(be);
- ахова папраўчых калёніяў, лячэбных папраўчых устаноў і ажыцьцяўленьне сумесна зь іх адміністрацыямі нагляду за асуджанымі;
- канваяваньне і ахова асуджаных і асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай;
- удзел у вышуку асобаў, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваяваньні;
- ахова асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спэцыяльных грузаў;
- абясшкоджваньне і зьнішчэньне неразарваўшыхся авіяцыйных боепрыпасаў, іншых неразарваўшыхся боепрыпасаў у населеных пунктах, правядзеньне работ па праверцы паведамленьняў аб устаноўцы выбуховых прыладаў, іх выяўленьні, абясшкоджваньні і зьнішчэньні на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.
Склад войска
рэдагавацьВальнае войска — 12 тысячаў чалавек. Структура:
- Галоўная ўправа начальніка ўнутранымі войскамі (штаб, управы, аддзелы і службы)
- 6 асобных спэцыяльных міліцэйскіх брыгадаў (далей — АСМБр):
- 1-я АСМБр (ВЧ 5448) — Менск; Асобны стралковы батальён (ВЧ 5529) у складзе 1-й АСМБр (Менск)
- 2-я АСМБр (ВЧ 3310) — в. Аколіца (Менскі раён); асобны стралковы батальён (в. Навасяды[удакладніць!]); асобная патрульная рота (Салігорск) у складзе 2-й АСМБр
- 4-я АСМБр (ВЧ 7404) — Баранавічы; асобны патрульны батальён (Горадня, ВЧ 5522); асобны патрульны батальён (Брэст, ВЧ 5526); асобныя стралковыя падразьдзяленьні
- 5-я АСМБр (ВЧ 6713) — Магілёў; асобны патрульны батальён (Бабруйск, ВЧ 5527); асобны стралковы батальён (м-ка Вейна)
- 6-я АСМБр (ВЧ 5525) — Гомель; асобны стралковы батальён (в. Міцькі); асобныя патрульныя роты (Шацілавічы, Мазыр і Рэчыца)
- 7-я АСМБр (ВЧ 5530) — Віцебск; асобны патрульны батальён (ВЧ 5524); асобныя стралковыя падразьдзяленьні;
- 3-я асобная Чырвонасьцяжная брыгада спэцыяльнага прызначэньня(en):
- ВЧ 3214 (Менск) — 3 батальёны спэцыяльнага прызначэньня; рота разьведкі спэцыяльнага прызначэньня; рота забесьпячэньня спэцыяльных апэрацыяў (кантрактная служба); рота ганаровай варты; батальён забесьпячэньня;
- ВЧ 3032 (Менск) — спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня;
- Асобны батальён аховы БелАЭС (ВЧ 7434) — Астравец, Гарадзенская вобласьць.
Камандуючыя
рэдагаваць- генэрал-лейтэнант Канстанцін Платонаў (1993—1994)
- генэрал-лейтэнант Валянцін Агалец (1994—1995)
- генэрал-лейтэнант Юры Сівакоў (1995—1999)
- генэрал-маёр Юры Жадобін (1999—2003)
- генэрал-маёр Валер Гайдукевіч (2003—2012)
- генэрал-маёр Юры Караеў (2012—2019)
- генэрал-маёр Юры Назаранка (15 кастрычніка 2019—19 лістапада 2020)
- генэрал-маёр Мікалай Карпянкоў (з 19 лістапада 2020)
Начальнікі штаба
рэдагаваць- генэрал-маёр Ігар Бурмістраў (з 1 лютага 2018)
Міжнародныя санкцыі
рэдагавацьУ выніку выбараў і пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе кіраўніцтва ўнутраных войскаў трапіла пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку й яго намесьніка Хазалбека Атабекава[1][2], 17 сьнежня — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[3], 21 чэрвеня 2021 году — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[4]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[5] й Швайцарыя[6]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка й Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны сьпіс Канады[7][8] й сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[9][10]. 21 чэрвеня 2021 году пад санкцыі ЗША трапілі й самі ўнутраныя войскі[10].
У 2022 годзе Унутраныя войскі трапілі ў чорныя сьпісы Эўразьвязу, Швайцарыі ды Японіі[11], у 2023 годзе – пад санкцыі Канады[12].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
- ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё Свабода (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (бел.). Белсат (2021-06-21). Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Backgrounder: Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-09-29). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Backgrounder – Sanctions related to Belarus (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2021-06-21). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ а б Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
- ^ Внутрішні війська Міністерства внутрішніх справ Республіки Білорусь
- ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.