Ульянаўская вобласьць

Улья́наўская во́бласьць (па-расейску: Ульяновская область) — вобласьць у эўрапейская частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўльянаўск. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Самарскай, Саратаўскай, Пензенскай абласьцямі, Мардовіяй, Чувашыяй і Татарстанам. Створана як вобласьць РСФСР 19 студзеня 1943 году.

Ульянаўская вобласьць
Ульяновская область

Сьцяг
Гімн гімн Ульянаўскай вобласьці[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Паволскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Ульянаўск
Дата ўтварэньня 19 студзеня 1943
Губэрнатар Сяргей Марозаў
Насельніцтва (2010)
1 292 174[1] (38-е месца)
Шчыльнасьць 34,8 чал./км²
Плошча 37 181 км² (59-е месца)
Месцазнаходжаньне Ульянаўскай вобласьці
Ульянаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-ULY
Код аўтам. нумароў 73, 173
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Ульянаўская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе эўрапейскай частцы Расеі, у Сярэднім Паволжы. Паводле тэрыторыі яна займае 59 месца ў Расейскай Фэдэрацыі й апошняе сярод васьмі рэгіёнаў Паволжа. У Прыволскай фэдэральнай акрузе Ульянаўская вобласьць паводле тэрыторыі займае адзінаццатае месца з чатырнаццаці рэгіёнаў.

Рака Волга падзяляе тэрыторыю вобласьці на ўзвышанае Правабярэжжа й нізкае Левабярэжжа. Правабярэжная частка занятая Прыволскім узвышшам, з вышынёй да 363 м, зь выходзячым да Волгі Ўндорскімі, Крэменскімі й Сенгілееўскімі гарамі. Паверхня левабярэжняй частцы ёсьць спадзіста-ўвалістая раўніна.

Карысныя выкапні рэдагаваць

Вядучае становішча ў структуры мінэральна-сыравінных рэсурсаў вобласьці займаюць нафта, ейныя запасы складаюць 42 млн тон, шкло, цэментнае, крамяністае, запасы каля 50 млн тон, і карбанатныя сыравіны, а таксама сыравіна для грубай керамікі. Таксама ў вобласьці выяўлена й разьведана 493 радовішчы торфу з запасамі 33,2 млн тон.

Гідраграфія рэдагаваць

Асноўная рака — Волга з прытокамі Сура, Сьвіяга, Вялікі Чэрэмшан. Частка Радзішчэўскага раёна вобласьці разьмешчана на берагах Саратаўскага вадасховішча.

Гісторыя рэдагаваць

Засяленьне Сярэдняга Паволжа людзьмі паводле зьвестак археалягічнай навукі адбылося больш за 100 тысячаў гадоў таму. Пра прысутнасьць людзкіх калектываў ува Ўльянаўскай вобласьці ў эпоху палеаліту сьведчаць асобныя стаянкі й месцазнаходжаньні прыладаў з каменю й косткі, выяўленыя ў вусьці ракі Чэрэмшан на паўвостраве Тунгуз, на ўзьбярэжжы Волгі ў раёне Ўндораўскага курорту.

У VIIIIX стагодзьдзях Ульянаўская вобласьць уваходзіла ў склад раньняй Волскай Булгарыі як зьвяз качавых цюркамоўных і аседлых вугора-фінскіх плямёнаў. У канцы XIV—пачатку XV стагодзьдзя пасьля спусташальнага набегу сярэднеазіяцкага кіраўніка Тамэрлана пачалося запусьценьне тэрыторыі рэгіёну. З канца 30-х гадоў XV стагодзьдзя край увайшоў у склад Казанскага ханства. Пасьля ўзяцьця Казані тэрыторыя будучага Сымбірскага намесьніцтва паступова засялялася русінамі, якія зьмешваліся зь мясцовымі татарамі.

У канцы 40-х гадоў XVII стагодзьдзя пад агульным кіраўніцтвам стольніка Багдана Хітрава пачалося будаўніцтва Карсунска-Сымбірскай засечнай рысы (16471654 гады). Праз 22 гады пасьля заснаваньня Сымбірскай яму давялося вытрымаць моцную барацьбу ў абарону дзяржавы, але ня супраць зьнешніх ворагаў, а супраць казацкай вольніцы, кіраванай найвялікшым данскім атаманам Сьцяпанам Разіным.

У XVIII стагодзьдзі ў сувязі з пашырэньнем тэрыторыі расейскай дзяржавы, у прыватнасьці, ува ўсходнім кірунку, інтэнсіўна сталі асвойвацца й засяляцца паўднёвыя раёны цяперашняй тэрыторыі Ўльянаўскай вобласьці, а сам Сымбірск стаў губляць ваенна-стратэгічнае значэньне, але застаўся губэрнскім цэнтрам. Савецкая ўлада ў Сымбірскай губэрні была ўсталяваная празь месяц зь невялікім пасьля кастрычніцкага перавароту — 10 сьнежня 1917 году.

Насельніцтва рэдагаваць

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 292 174 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (72,65%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары (12,2%), чувашы (8%), мардва (3,63%) і ўкраінцы (1,13%). Беларусы таксама маюцца ў вобласьці ў колькасьці 3891 чалавек паводле зьвестак на 2002 год.

Эканоміка рэдагаваць

Прамысловасьць рэдагаваць

Асноўнай галіной спэцыялізацыі зьяўляецца машынабудаваньне, на долю якога прыпадае 56% аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Прадстаўлена авіябудаваньне, прыборабудаваньне, станкабудаваньне, аўтамабілебудаваньне. Важнае месца ў галіне займае група заводаў аўтамабільнай прамысловасьці, якія вырабляюць каля 95% расейскіх аўтобусаў і крыху больш за 10% грузавых аўтамабіляў. Ульянаўскі аўтамабільны завод паўстаў у 1941 годзе на базе эвакуяванага маскоўскага ЗІЛу. Тут створана сэрыя аўтамабіляў УАЗ высокай праходнасьці грузападымальнасьцю 0,8 тонаў. Амаль 30% прадукцыі завода ідзе на экспарт. У вобласьці вырабляюць таксама самалёты, станкі, абсталяваньне для хімічнай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі.

Сельская гаспадарка рэдагаваць

Ульянаўская вобласьць ёсьць адзін з важных аграрных рэгіёнаў Расеі. У вобласьці разводзяць буйную рагатую жывёлу мяса-малочнага кірунку. Займаюцца птушкагадоўляй, сьвінагадоўляй, авечкагадоўляй, рыбалоўствам. Вядучае месца ў расьлінаводзтве належыць вытворчасьці тэхнічных культураў і бульбы, збожжавых (пшаніца, ячмень, жыта, авёс) і кармавых (кукуруза, люцэрна, сланечнік) культур. У рэгіёне актыўна займаюцца садоўніцтвам.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ульянаўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў