Чува́ская Рэспу́бліка — Чува́шыя (па-расейску: Чувашская Республика — Чувашия, па-чуваску: Чӑваш Ен, Чӑваш Республики) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе Расейскай раўніны, пераважна на правабярэжжы Волгі паміж яе прытокамі Сурай і Сьвіягай.

Чуваская Рэспубліка
рас. Чувашская Республика
чув. Чӑваш Республики
Coat of Arms of Chuvashia.svg
Flag of Chuvashia.svg

Сьцяг
Гімн Гімн Чуваскае Рэспублікі
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Чэбаксары
Улучае 21 раён
Найбольшы горад Чэбаксары
Іншыя буйныя гарады Чэбаксары, Новачэбаксарск
Дата ўтварэньня 24 чэрвеня 1920 (як Чуваская АВ)
21 красавіка 1925 (як Чуваская АССР)
19 кастрычніка 1990 (як Чуваская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
13 лютага 1992 (як Чуваская Рэспубліка)
Кіраўнік Міхаіл Ігнацьеў
Старшыня Кабінэту Міністраў Іван Маторын
Афіцыйныя мовы расейская, чуваская
Насельніцтва (2013)
Red Arrow Down.svg1 243 431[1] (41-е месца)
Шчыльнасьць 67,79 чал./км²
Нацыянальны склад чувашы, расейцы
Плошча 18 343 км² км² (74-е месца)
Месцазнаходжаньне Чуваскай Рэспублікі
Чуваская Рэспубліка на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Код ISO 3166-2 RU-CU
Код аўтам. нумароў 21
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа Чувашыі

Насельніцтва рэспублікі 1292,2 тыс. чал. (2006) (1299,3 — 2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 70,4 чал./км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 61,0 % (2006) (60,9 % — 2005).

Чувашыя мяжуе зь Ніжагародзкай вобласьцю на захадзе, з Рэспублікай Марый Эл на поўначы, з Татарстанам на ўсходзе і з Мардовіяй і Ўльянаўскай вобласьцю на поўдні. Сталіца рэспублікі — горад Чэбаксары.

ГісторыяРэдагаваць

Продкамі чувашоў былі старажытныя плямёны булгараў ды сувараў, якія зь V да VII ст. н. э. жылі на Паўночным Каўказе. У VII—VIII ст. адна з групаў булгараў перайшла на Балканы, дзе зьмяшалася з славянамі. Іншая частка перайшла на Сярэднюю Волгу, дзе гэтыя плямёны стварылі этнічны фундамэнт для фармаваньня чуваскага народу. Сучасныя чувашы сфармаваліся з той часткі булгараў, якія ў X ст. не прынялі ісламу. Пасьля паразы ад мангола-татараў у 1236 годзе рэшткі стэпавых чувашоў мігравалі на поўнач у лесавую зону, дзе жылі мясцовыя фіна-вугорскія плямёны (напрыклад, мары). Тэрыторыя Чувашыі была далучаная да Расеі ў 1551 годзе, пасьля 120 гадоў прыналежнасьці да Казанскага Ханства.

У Расейскай імпэрыі тэрыторыя Чувашыі была падзеленая паміж дзьвюма адміністрацыйнымі адзінкамі — Казанскай і Сімбірскай губэрнямі. 24 чэрвеня 1920 году была сфармаваная Чуваская аўтаномная вобласьць, з красавіка 1925 году — Чуваская АССР. Чуваская Рэспубліка з 1992 году.

НасельніцтваРэдагаваць

Насельніцтва рэспублікі — 1 290 000 чалавек (2006). Шчыльнасьць насельніцтва — 70,5 асобаў/км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 61,0 % (2006).

Паводле зьвестак попісу 2002 году, на тэрыторыі рэспублікі пражывалі прадстаўнікі 106 нацыянальнасьцяў, сярод якіх больш за дзьве траціны складалі чувашы і больш за чвэрць — расейцы:

Народ Колькасьць, 2002, тыс. (*)
Чувашы 889,3 (67,69 %)
Расейцы 348,5 (26,53 %)
Татары 36,4 (2,77 %)
Мардва (макшане, эрзяне) 16,0 (1,22 %)
Украінцы 6,4 (0,49 %)
Марыйцы 3,5 (0,27 %)
Беларусы 1,9
Армяне 1,3
паказаныя народы з колькасьцю больш за 1000 чалавек

Падзяляецца на 21 раён. Найбуйнейшыя гарады — Чэбаксары і Новачэбаксарск, у якіх пражывае тры чвэрці гарадзкога насельніцтва рэспублікі.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Чувашыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў