Саратаўская вобласьць

Саратаўская вобласьць — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на паўночным усходзе эўрапейскай часткі краіны ў ніжнім цячэньні ракі Волгі. Адміністрацыйны цэнтар — Саратаў.

Разьмешчаная ў паўночнай частцы Ніжняга Паволжа. Плошча вобласьці складае 100,2 тыс. км². З захаду на ўсход тэрыторыя выцягнутая на 575 км, з поўначы на поўдзень — на 330 км. Агульная працягласьць межаў складае больш за 3500 км. На ўсходзе вобласьці праходзіць дзяржаўная мяжа з Казахстанам. На поўдні — мяжа з Валгаградзкай вобласьцю. На захадзе мяжуе з Варонескай і Тамбоўскай абласцямі. На поўначы мяжуе зь Пензенскай, Самарскай, Ульянаўскай, Арэнбурскай абласьцямі. Праз вобласьць працякае рака Волга, якая дзеліць вобласьць на 2 часткі: Левабярэжжа і Правабярэжжа.

Колькасьць насельніцтва на 2006 год — 2608,3 тыс. чалавек, зь якіх у гарадах жыве 73,7%. Нацыянальны склад: расейцы — 85,9 %, казахі — 2,9 %, украінцы — 2,5 %, татары — 2,2 % і іншыя.

Падзяляецца на 38 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Саратаў, Энгельс, Балакова, Балашоў.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Саратаўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў