Уладзіслаў Язафат Сапега

(1652—1733) ваявода менскі і берасьцейскі

Уладзіслаў Язафат Сапега[а 1] (5 лістапада 1652, мястэчка Косаў — 13 сакавіка 1733, места Вішніцы) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16811684) і крайчы вялікі літоўскі (16841699), ваявода менскі (16991709) і берасьцейскі1709).

Уладзіслаў Язафат Сапега
У. Я. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
У. Я. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 лістапада 1652
Памёр 13 сакавіка 1733
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Крыштап Францішак Сапега
Алена з Саламярэцкіх
Жонка Уршуля з Даніловічаў
Людвіка Марыя фон Гольц
Крыстына з Сангушкаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Яна
ад 3-га шлюбу: Караль Юзэф, Казімер, Ян, Ганна, Міхал, Францішак, Язафат, Канстанцыя, Ігнаці
Дзейнасьць палітык

Біяграфія

рэдагаваць

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Крыштапа Францішка і Алены з Саламярэцкіх. Меў братоў Паўла Францішка і Казімера Ўладзіслава.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах у Любліне і Брунсбэргу (Браневе), унівэрсытэтах Прагі і Вены.

Удзельнічаў у вайне 16731674 супраць туркаў (Хацінская бітва, украінская кампанія 1674 року Міхала Казімера Паца).

Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу. У часе Вялікай Паўночнай вайны (17001721) выступаў за зьвяз з Расеяй[2].

Упершыню ажаніўся з Уршуляй Даніловіч (шлюб у 1658, роспуст у 1693), зь якой меў дачку Яну. Другі раз пабраўся шлюбам зь Людвікай Марыяй фон Гольц (у 1693), трэці раз — з Крыстынай Сангушка (у 1697), зь якой меў сыноў Караля Юзэфа, Казімера, Яна, Міхала, Францішка, Язафата і Ігнація, а таксама дачок Ганну і Канстанцыю. Пахавалі У. Я. Сапегу ў Вішніцах[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Іншы варыянт імя: Уладзіслаў Юзафат Сапега
  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 97. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 203.

Літаратура

рэдагаваць