Крыштап Францішак Сапега

(1623—1665) крайчы вялікі літоўскі

Крыштап Францішак Сапега (2 лютага 16235 верасьня 1665) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік і падстолі (з 1658), стольнік (з 1659), крайчы вялікі літоўскі (з 1661). Быў старостам ашмянскім.

Крыштап Францішак Сапега
Крыштап Францішак Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]
Крыштап Францішак Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 лютага 1623
Памёр 5 верасьня 1665
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Фрыдэрык Сапега
Эва з Скашэўскіх
Жонка Алена з Саламярэцкіх
Дзеці Станіслаў Казімер, Уладзіслаў Язафат, Андрэй Францішак
Дзейнасьць вайсковец

Біяграфія

рэдагаваць
 
К. Ф. Сапега, XVIII ст.

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера і Аляксандра Казімера.

Навучаўся ў Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 году — у Кракаўскай акадэміі. У 1641 годзе выехаў па навуку ў Балёньню, Італія.

Па вяртаньні на Радзіму стаў дваранінам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, з 1648 году — Яна Казімера.

Браў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берастэчкам і Белай Царквой. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) змагаўся з маскоўскім войскам, а таксама супраць швэдаў.

У лютым 1658 году атрымаў урад чашніка, празь месяц — падстоліем, у 1659 годзе — стольніка і нарэшце, у 1661 годзе — крайчага. Абіраўся паслом на соймы 1661, 1662, 1664 і 1665 гадоў.

Ажаніўся да 1657 году з Аленай (памерла па 1667), дачкой кашталяна смаленскага Мікалая Льва Саламярэцкага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Крыштап Францішак Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў