Уладзімер Пяцігорац

беларускі футбаліст

Уладзімер Пяцігорац (нарадзіўся 12 красавіка 1990 году) — беларускі футбаліст, брамнік гомельскага «Паперпраму».

Уладзімер Пяцігорац
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1990(1990-04-12)[1] (34 гады)
Рост 187 см
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Колас Ігумен[d]
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011 Партызан Менск 43 (0)
2012 Гарадзея 12 (0)
2013 Тарпэда-БелАЗ 1 (0)
2014—2015 Гарадзея 6 (0)
2016—2018 Тарпэда Менск 37 (0)
2019 Белшына 14 (0)
2020—2021 Спадарожнік 25 (0)
2021 Арсэнал Койданаў 12 (0)
2022 Дняпро Магілёў 7 (0)
2023 Менск 5 (0)
2024 Паперпрам 3 (0)
2024—4 Колас Ігумен[d] 4 (0)
Зборныя
2010 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў менскім МТЗ-РІПА (пазьней «Партызан»). Спачатку гуляў за дубль, а ў сэзоне 2010 году стаў асноўным брамнікам каманды. Па спыненьні існаваньня «Партызана» ў пачатку 2012 году перайшоў у «Гарадзею». У студзені 2013 году склаў угоду з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клюбе стаў трэцім брамнікам. Свой адзіны матч у аснове згуляў 7 ліпеня 2013 году супраць «Гомля». У гэтым матчы прапусьціў гол з чужой паловы поля ад Аляксандра Карніцкага.

У лютым 2014 году вярнуўся ў «Гарадзею»[4], дзе стаў другім брамнікам пасьля Сімаса Скіндэрыса. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сэзоне 2015 году зьявіўся на полі толькі двойчы, абодва разы ў матчах Кубка Беларусі.

У лютым 2016 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане» і «Лідзе», але беспасьпяхова[6][7]. У выніку, узмацніў склад менскага «Тарпэда»[8], дзе быў галоўным брамнікам. У сьнежні 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[9], аднак у лютым 2018 году вярнуўся ў каманду і неўзабаве падпісаў новае пагадненьне[10]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі тарпэдаўцаў, але пазьней стаў рэзэрвовым брамнікам, на полі зьявіўся ў адным матчы.

У сакавіку 2019 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт з «Тарпэда»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12]. У складзе каманды чаргаваўся на полі зь Сяргеем Туранком, дапамог бабруйчанам перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2020 году стала вядома, што брамнік пакідае «Белшыну»[13]. У лютым 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[14]. Быў першым брамнікам каманды, разам зь ёй выйшаў у Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з «Спадарожнікам»[15]. У першай палове 2021 году быў другім брамнікам «Спадарожніка» пасьля Канстанціна Рудзянка.

У ліпені 2021 году перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[16]. У складзе каманды чаргаваўся з Данілам Сокалам, разам з «Арсэналам» трэці раз запар перамог у Першай лізе. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[17], пасьля чаго некаторы час праходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры». У лютым 2022 году пачаў трэнавацца з магілёўскім «Дняпром», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[18]. Стаў другім брамнікам каманды, саступіўшы канкурэнцыю Уладзімеру Жураву. У лютым 2023 году па заканчэньні дамовы пакінуў магілёўскі клюб[19].

У сакавіку 2023 году стаў футбалістам «Менску»[20]. У камандзе быў другім брамнікам пасьля Аляксандра Нячаева. Пакінуў сталічны клюб у сьнежні 2023 году[21]. У лютым 2024 году далучыўся да гомельскага «Паперпраму»[22].

Міжнародная

рэдагаваць

У 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда Менск 2016 Першая ліга 19 –26
2017 Першая ліга 17 –16
2018 Найвышэйшая ліга 1 –3
  1. ^ а б в Vladimir Pyatigorets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vladimir_pjatigorets/
  3. ^ Голкипер Владимир Пятигорец подписал контракт с жодинским «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  4. ^ Лучший бомбардир первой лиги перешел в "Городею" (рас.)
  5. ^ Семеро футболистов продлили контракты с "Городеей" (рас.)
  6. ^ Пятигорец покинул "Неман", на просмотр приехал голкипер могилевского "Днепра" (рас.)
  7. ^ Пятигорец и Ходенков на просмотре в "Лиде" (рас.)
  8. ^ Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо" (рас.)
  9. ^ Пятигорец покинул минское "Торпедо" (рас.)
  10. ^ Пятигорец вернулся в минское "Торпедо" (рас.)
  11. ^ УЛАДЗIМIР ПЯЦIГОРАЦ ПАКIДАЕ МIНСКАЕ “ТАРПЕДА” (бел.) Афіцыйны сайт менскага «Тарпэда»
  12. ^ Пятигорец перешел в «Белшину» (рас.)
  13. ^ Пятигорец покинул "Белшину" (рас.)
  14. ^ Пятигорец пришел в "Спутник" (рас.)
  15. ^ "Спутник" подписал контракт с Пятигорцем (рас.)
  16. ^ Владимир Пятигорец - игрок дзержинского «Арсенала» (рас.)
  17. ^ Пятигорец и Васильев покинули "Арсенал" (рас.)
  18. ^ Владимир Пятигорец - футболист Днепра (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
  19. ^ Пятигорец расстался с "Днепром" (рас.)
  20. ^ Пятигорец перешел в "Минск" (рас.)
  21. ^ "Минск" объявил о расставании с Пятигорцем (рас.)
  22. ^ Вратарь "Минска" перешел в "Бумпром" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць