Уладзімер Жураў

беларускі футбаліст

Уладзімер Жураў (нарадзіўся 9 сакавіка 1991 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Уладзімер Жураў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 сакавіка 1991(1991-03-09)[1] (33 гады)
Рост 186 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2015 Дняпро Магілёў 32 (0)
2012—2013 Полацак 34 (0)
2013 Нафтан 1 (0)
2016—2018 Нёман Горадня 34 (0)
2019 Віцебск 5 (0)
2020—2023 Дняпро Магілёў 80 (0)
Зборныя
2009 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выступаў за магілёўскі «Дняпро», дзе гуляў пераважна за дубль. З 2012 году быў асноўным брамнікам «Полацку» ў Першай лізе. Пасьля пагаршэньня фінансавага становішча полацкай каманды ў жніўні 2013 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану». У складзе «Нафтану» быў трэцім брамнікам. 1 верасьня 2013 году дэбютаваў у асноўным складзе навапалачанаў у матчы супраць берасьцейскага «Дынама», правёўўшы ўсе 90 хвілінаў. Праз памылкі Журава «Нафтан» прапусьціў 2 галы і саступіў зь лікам 1:2. Больш у сэзоне 2013 году не полі не зьяўляўся.

У студзені 2014 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дняпро»[3]. Пачынаў сэзон 2014 году ў якасьці другога брамніка, за Барысам Панкратавым, але пасьля таго як Панкратаў у ліпені 2014 году атрымаў траўму, пачаў выступаць у асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» выбыў у Першую лігу, дзе Жураў быў асноўным брамнікам, дзе, аднак, чаргаваўся з Русланам Капанцовым.

У лютым 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дняпро»[4] і накіраваўся на прагляд у гарадзенскі «Нёман», зь якім у сакавіку падпісаў пагадненьне[5]. У складзе «Нёмана» быў другім брамнікам пасьля Сяргея Курганскага. У траўні 2017 году ў сувязі з траўмай Курганскага, заняў месца ў асноўным складзе, а пазьней пачаў часьцей зьяўляцца на полі. У лістападзе 2017 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[6]. У першай палове 2018 году быў першым брамнікам каманды, але пазьней страціў месца ў складзе.

У лютым 2019 году перайшоў у «Віцебск»[7][8], дзе быў другім брамнікам пасьля Дзьмітра Гушчанкі. У сьнежні 2019 году кантракт клюбу з брамнікам быў скасаваны[9]. У студзені 2020 году далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[10]. Быў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[11]. У сэзоне 2021 году заставаўся асноўным брамнікам каманды. У студзені 2022 году стала вядома, што Жураў застанецца ў «Дняпры» яшчэ на год[12]. У сэзоне 2022 году ў Найвышэйшай лізе правёў 21 гульню з 30. У студзені 2023 году, не зважаючы на выбыцьцё ў Першую лігу, падоўжыў кантракт з «Дняпром»[13]. Пакінуў каманду ў чэрвені 2023 году[14].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 18 –10
Нёман 2016 Найвышэйшая ліга 2 –0
2017 Найвышэйшая ліга 19 –19
2018 Найвышэйшая ліга 13 –19

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць