Такары (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Такары́[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 46 км на захад ад Камянцу, за 43 км на паўночны захад ад Берасьця, за 10 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток і за 500 мэтраў на ўсход ад беларуска-польскай мяжы. Такары ўваходзяць у Агародніцкі сельсавет, знаходзяцца ў складзе ААТ «Макарава-Агра». Празь вёску праходзіць аўтамабільная шаша рэспубліканскага значэньня Р85 (Слонім — Высокае). У вёсцы маецца Міхайлаўская царква.
Такары | |
трансьліт. Takary | |
Першыя згадкі: | 2-я палова XVI стагодзьдзя |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 77 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225081[1] |
СААТА: | 1240848071 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′50″ пн. ш. 23°16′8″ у. д. / 52.36389° пн. ш. 23.26889° у. д.Каардынаты: 52°21′50″ пн. ш. 23°16′8″ у. д. / 52.36389° пн. ш. 23.26889° у. д. |
± Такары | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 2-я палова XVI ст.: шляхецкая ўласнасьць.
- 1567: А. Букраба з маёнтка Такары выстаўляў для войска коней.
- 1795: пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- 1-я палова XIX ст.: сяло і 5 аднайменных маёнткаў.
- 1816: пабудавана Міхайлаўская царква.
- паводле 8-й рэвізіі (1833) і інвэнтароў (1844—1847) існавалі:
- маёнтак памешчыка Лянкевіча, фальварак, у вёсцы 39 рэвіскіх душ, больш за 312 дзесяцінаў зямлі;
- маёнтак памешчыкаў Валковіцкіх, у вёсцы 29 рэвіскіх душ, больш за 81 дзесяціну зямлі;
- маёнтак Паўла Залескага, фальварак, у вёсцы 20 двароў, 121 рэвіская душа, 486 дзесяцінаў памешчыцкай зямлі і 350 дзесяцінаў сялянскай зямлі, млын, карчма, вінакурня;
- маёнтак Аляксандра Такаржэўскага, 7 рэвіскіх душ, 31 дзесяціна зямлі;
- маёнтак Івана Такаржэўскага, у вёсцы 3 двары, 19 рэвіскіх душ, 58 дзесяцінаў памешчыцкай зямлі і 34 дзесяціны сялянскай зямлі.
- 1857: у Такарах усяго 292 рэвіскія душы.
- у канцы XIX ст.: у Высока-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1890: маёнткі Токары належалі Паўлу Залескаму (274 дзесяціны зямлі), Тэафіліі Такаржэўскай (звыш 87 дзес.), Міхаілу Груявіцкаму (47 дзес.), Казіміру Янкоўскаму і Ігнату Валкавіцкаму (64 дзес.), Ёсіфу Лянкевічу (225 дзес.).
- 1897: паводле перапісу сяло Токары, праваслаўная царква (больш за 2500 прыхаджан), народнае вучылішча, кузьня, карчма.
- 1905: у народным вучылішчы 80 навучэнцаў.
- 1921: ў складзе Высока-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: у вёсцы Такары 92 двары, 529 жыхароў, побач аднайменныя фальваркі — 7 двароў, 84 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: цэнтар Такарскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У вёсцы 182 двары і 1069 жыхароў, пачатковая школа.
- 1945: тэрыторыя сельсавету перададзена Польшчы.
- 1948: у пачатковай школе 83 вучні.
- 1950: пасьля ўдакладненьня савецка-польскай мяжы вёска ў Агародніцкім сельсавеце.
- 1959: 220 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
- 1970: 181 жыхар.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 132 жыхары
- 2005 год — 85 жыхароў, 36 двароў[3]
- 2010 год — 77 жыхароў
Ураджэнцы
рэдагаваць- Усевалад Ігнатоўскі (1881 — 1931) — беларускі гісторык, грамадзкі і палітычны дзяяч. Першы прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 90
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 90.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТакары (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў