Сяргей Шайгу

расейскі палітычны і вайсковы дзяяч

Сярге́й Кужуге́тавіч Шайгу́ (па-расейску: Сергей Кужугетович Шойгу; нар. 21 траўня 1955 году, Чадан, Тува, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч,

Сяргей Шайгу
па-тувінску: Сергей Шойгу
Міністар абароны Расеі
6 лістапада 2012 — 12 траўня 2024
Папярэднік: Анатоль Сердзюкоў
Наступнік: Андрэй Белавусаў
Кіраўнік Маскоўскае вобласьці
11 траўня 2012 — 6 лістапада 2012
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Барыс Громаў
Наступнік: Андрэй Вараб’ёў
Міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў
20 студзеня 1994 — 11 траўня 2012[1]
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Уладзімер Пуцін
Дзьмітры Мядзьведзеў
Уладзімер Пуцін
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: Руслан Цалікаў
Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў
17 красавіка 1991 — 20 студзеня 1994
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: пасада адменена
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 траўня 1955(1955-05-21)[2] (69 гадоў)
Партыя: КПСС, Адзіная Расея
Сужэнец: Ірына Шайгу
Дзеці: Юлія Шайгу[d], Ксенія Шайгу[d] і Danila Shebunov[d][4]
Бацька: Кужугет Шайгу[d]
Маці: Аляксандра Шайгу[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў (1991—1994), міністар па надзвычайных становішчах (1991—2012), кіраўнік Маскоўскае вобласьці (2012). Кіраўнік міжабласное партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расея» (2001—2002, разам зь Юрыем Лужковым і Мінцімерам Шайміевым. Кіраўнік Расейскае краязнаўчае грамады (з 2009). Міністар абароны Расеі (2012—2024). Зь 2024 году ўзначальвае Раду бясьпекі Расеі. Генэрал (2003). Герой Расейскай Фэдэрацыі (1999).

З чэрвеня 2024 году знаходзіцца ў вышуку Міжнароднага крымінальнага суду.

Паходжаньне

рэдагаваць

Нарадзіўся 21 траўня 1955 году ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённае газэты Кужугета Серэевіча Шайгу й Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[5].

 
Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў, з 1994 па 2012 год

Ад 1972 па 1977 год вучыўся ў месьце Краснаярск. У Інстытуце й атрымаў кваліфікацыю будаўніка[6].

У 1996 годзе стаў кандыдатам гаспадарчых навук[6][7].

Службовая дзейнасьць

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня вучобы пачаў рабіць на наступных пасадах:

  • 1977—1978 гг. — майстар трэсту «Прамхімбуд», м. Краснаярск.
  • 1978—1979 гг. — майстар, начальнік участка трэсту «Тувінбуд», м. Кызыл.
  • 1979—1984 гг. — старэйшы прараб, галоўны інжэнэр, начальнік будаўнічай управы СУ-36 трэсту «Ачынскалюмінбуд», м. Ачынск.
  • 1984—1985 гг. — намесьнік галавы трэстe «Саяналюмінбуд», м. Саянагорск.
  • 1985—1986 гг. — галава трэсту «Саянцяжсбуд», г. Абакан.
  • 1986—1988 гг. — галава трэсту «Абаканвагонбуд», г. Абакан.
  • 1988—1989 гг. — другі пісар Абаканского мескае ўправы КПСС, м. Абакан.
  • 1989—1990 гг. — наглядчык Краснаярскай абласной управы КПСС, м. Краснаярск.
  • 1990—1991 гг. — намесьнік старшыні дзяржаўнае рады РСФСР па чарцяжу й будове, м. Масква.
  • 1991 г. — старшыня Расейскага аддзела ратаўнікоў, м. Масква.
  • 1991 г. — старшыня дзяржаўнае рады РСФСР па надзвычайным становішчы, м. Масква.
  • 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў.
  • 1992 г. — назіраў за спробамі Расеі раздушыць Ічкерыю пад выглядам барацьбы з сутычкамі паміж асецінамі й інгушамі[8].
  • 1994—2012 гг. — міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 траўня 2000 г. — намесьнік старшыні ўраду Расеі.
  • 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Барыса Ельцына[9].
  • З 1996 г. — сябра Рады бясьпекі Расеі.
  • 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі Ўладзімера Пуціна[10].
  • 11 траўня 2012 году нечакана для ўсіх прызначаны на пасаду галавы Маскоўскае вобласьці[11].
  • 6 лістапада 2012 году нечакана прызначаны міністрам абароны Расеі[12].

20 кастрычніка 2021 году ў Маскве падпісаў зь міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным дакумэнт аб працягу на 25 гадоў тэрміну дзеяньня Пагадненьняў аб разьмяшчэньні ў Беларусі 43-га вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі «Вялейка» і радыёлякацыйнай станцыі «Баранавічы» (Азярэчча, Клецкі раён)[13]. 25 траўня 2023 году ў Менску падпісаў з Хрэніным дакумэнты аб вызначэньні парадку ўтрыманьня расейскай ядзернай зброі ў сховішчы на тэрыторыі Беларусі[14].

Міжнародны вышук за злачынствы ва Ўкраіне

рэдагаваць

22 ліпеня 2014 году Галоўная сьледчая ўправа МУС Украіны пачала сьледзтва па падазрэньні С. Шайгу ў падтрымцы вайны ва Ўкраіне[15]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыму[16][17].

25 чэрвеня 2024 году Другая палата папярэдняй вытворчасьці Міжнароднага крымінальнага суду (Нідэрлянды), удзел у якім бралі 124 дзяржавы, выдала загад на арышт Сяргея Шайгу і начальніка Генштабу Ўзброеных сілаў Расеі Валерыя Герасімава. Судьдзі палічылі абодвух падазраванымі ў такіх ваенных злачынствах, як нанясеньне ўдараў па цывільных пабудовах і прычыненьне празьмернай выпадковай шкоды цывільнаму насельніцтву шляхам аддачы загаду аб учыненьні злачынстваў і празь няздольнасьць ажыцьцяўляць належнае кіраваньне войскамі пад іх камандаваньнем. У прыватнасьці ў паведамленьні МКС выказвалася меркаваньне, «што двое падазраваных нясуць адказнасьць за ракетныя ўдары, нанесеныя расейскімі ўзброенымі сіламі па ўкраінскай электраэнэргетычнай інфраструктуры прынамсі зь 10 кастрычніка 2022 году па 9 сакавіка 2023 году. Цягам гэтага часу вялікая колькасьць удараў па шматлікіх электрастанцыях і падстанцыях была нанесена расейскімі ўзброенымі сіламі ў многіх мясьцінах Украіны»[18][19].

  • Бацька — Кужугет Серэвіч Шайгу (1921—2010)[20] (правільна на тувінскай мове — Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзяяч Тувы.
  • Маці — Аляксандра Якаўлеўна Шайгу (Кудраўцава; 1924—2011). Паходзіць з Расеі, Ардоўская вобласьць, вёска Якаўлева. Савецкая дзяячка Тувы[21][22].
  • Жонка — Ірына Аляксандраўна Шайгу (раней Анціпіна), робіць начальніцай у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоваў зь міністэрства, дзе кіраваў яе муж — С. Шайгу[23].
  • Дзьве дачкі:
    1. Юлія Сяргееўна Шайгу (1977 году нараджэньня) — галава душэўнай дапамогі пры МНС Расеі (з 2002 году)[23][24][25].
    2. Ксенія Сяргееўна Шайгу (1991 году нараджэньня) — вучаніца[25].
  • Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шайгу, пасол Дзяржаўнае Думы Расеі[25].
  • Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — лекар[25].
  • Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурор Маскоўскае вобласьці[26].
  • Імем Шайгу названа вуліца ў Піхемскам раёне Тувы[27].
  1. ^ Указ Президента Российской Федерации от 11.05.2012 № 616 «О Шойгу С. К.»(недаступная спасылка)
  2. ^ а б Sergej Schojgu // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ https://pestisracok.hu/lavrov-es-sojgu-fogja-vezetni-az-egyseges-oroszorszag-jeloltlistajat-az-orosz-parlamenti-valasztason/
  4. ^ https://meduza.io/news/2023/06/08/soratniki-navalnogo-rasskazali-o-predpolagaemom-vnebrachnom-syne-shoygu-on-stroit-muzykalnuyu-karieru-i-sdaet-ofisy-v-tsentre-moskvy
  5. ^ В Москве прощаются с Александрой Шойгу(недаступная спасылка)
  6. ^ а б Министр обороны. Министерство обороны Российской Федерации. Праверана 2014-12-23 г.
  7. ^ Шойгу Сергей Кужугетович. Организация государственного управления при прогнозировании чрезвычайных ситуаций в целях уменьшения социально-экономического ущерба (на примере землетрясений). Электронный журнал «Новые исследования Тувы». Праверана 2014-12-23 г.
  8. ^ Справка об обстоятельствах возникновения осетино-ингушского вооруженного конфликта, его развития и роли в нём федеральных органов власти и управления
  9. ^ Шойгу Сергей Кужугетович на сайте panorama.ru
  10. ^ Lenta.ru: В России: партию «Единство» возглавил Сергей Шойгу
  11. ^ Мособлдума утвердила кандидатуру С. Шойгу на пост губернатора Московской области(недаступная спасылка)
  12. ^ Шойгу стал главой Минобороны по рекомендации Медведева
  13. ^ Пагадненьні аб разьмяшчэньні ў Беларусі двух вайсковых аб'ектаў Расеі падоўжаны на 25 гадоў // Партал «Наша ніва», 8 лістапада 2021 г. Праверана 25 траўня 2023 г.
  14. ^ Хрэнін і Шайгу падпісалі дакумэнты аб парадку захоўваньня нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 траўня 2023 г. Праверана 25 траўня 2023 г.
  15. ^ МВС України відкрило кримінальне провадження стосовно посібників терористів — Шойгу і Малофєєва
  16. ^ МВД Украины возбудило дело в отношении Сергея Шойгу. ИТАР-ТАСС (22 июля 2014).
  17. ^ СКР объявил Авакова и Коломойского в международный розыск. ИТАР-ТАСС (21 июня 2014).
  18. ^ МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава // Партал «Наша ніва», 25 чэрвеня 2024 г. Праверана 25 чэрвеня 2024 г.
  19. ^ Разарыё Аітала. Становішча ва Ўкраіне: судзьдзі МКС выдалі загады на арышт Сяргея Кужугетавіча Шайгу і Валерыя Васільевіча Герасімава (анг.) // Міжнародны крымінальны суд, 25 чэрвеня 2024 г. Праверана 25 чэрвеня 2024 г.
  20. ^ Государственный деятель Тувы Кужугет Шойгу похоронен в Москве // gov.tuva.ru, 03.12.2010(недаступная спасылка)
  21. ^ Мать Сергея Шойгу стала заслуженным работником сельского хозяйства Тувы
  22. ^ Старшая сестра // Еженедельник «Центр Азии», № 38, 24 — 30 сентября 2010.
  23. ^ а б Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 536 ISBN 978-5-17-047056-3
  24. ^ «Власть», «Родня во власти», 24 сентября 2007
  25. ^ а б в г Высокопоставленные наследники
  26. ^ Мособлдума обсудит профессиональные качества кандидата в прокуроры — Известия
  27. ^ Федеральная информационная адресная система

Літаратура

рэдагаваць
  • Шойгу Сергей Кужугетович // Кто есть кто в России и в ближнем зарубежье: Справочник. — м: Издательский дом «Новое время», «Всё для Вас», 1993. — С. 740—742 ISBN 5-86564-033-X
  • Шойгу Сергей Кужугетович // Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 525—526 ISBN 978-5-17-047056-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць