Адкрыць галоўнае мэню

Рэспу́бліка Тыва́, Тува́ (па-расейску: Республика Тыва, Тува, па-тувінску: Тыва Республика) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні Ўсходняй Сыбіры. Мяжуе з Манголіяй на ўсходзе і поўдні, з Краснаярскім краем на поўначы, Хакасіяй на паўночным захадзе, Буратыяй і Іркуцкай вобласьцю на паўночным усходзе, з Рэспублікай Алтай на захадзе.

Рэспубліка Тыва (Тува)
рас. Республика Тыва (Тува)
тув. Тыва Республика
Coat of arms of Tuva.svg
Flag of Tuva.svg

Сьцяг
Гімн Гімн Тывы
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Эканамічны раён Усходне-Сыбірскі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Кызыл
Улучае 17 раёнаў (кажуўнаў),
2 мескія акругі
Найбольшы горад Кызыл
Іншыя буйныя гарады Кызыл, Каа-Хем, Ак-Давурак, Шаганар
Дата ўтварэньня 11 кастрычніка 1944 (як Тувінская АВ)
10 кастрычніка 1961 (як Тувінская АССР)
1991 (як Рэспубліка Тува)
Старшыня Ўраду Шалбан Кара-оол
Старшыня
Вярхоўнага Хуралу
(парлямэнту)
Рэспублікі Тыва

Кан-оол Даваа
Афіцыйныя мовы расейская, тувінская
Насельніцтва (2013)
Green Arrow Up Darker.svg310 460[1] (77-е месца)
Шчыльнасьць 1,84 чал./км²
Нацыянальны склад тувінцы, расейцы
Плошча 168 604 км² (21-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 3976 м
Месцазнаходжаньне Тувы
Рэспубліка Тыва (Тува) на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +8
Код ISO 3166-2 RU-TY
Код аўтам. нумароў 17
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа рэспублікі Тува

ГеаграфіяРэдагаваць

Знаходзіцца на поўдні расейскай Сыбіры. Рэльеф пераважна гарысты. На тэрыторыі рэспублікі месьціцца геаграфічны цэнтар Азіі. Адзначаецца сэйсмаактыўнасьць.

Гістарычны аглядРэдагаваць

Гістарычны рэгіён Тану-Ўранхай (кіт. 唐努乌梁海), часткай якога была Тыва, кантраляваўся манголамі з 1207 да 1757 году, калі ім авалодала маньчжурская дынастыя Цын, пад уладай якой Тыва знаходзілася да 1914 году.

Пасьля Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—1912 гадоў у Кітаі тувінскія наёны зьвярнуліся па расейскага цара з просьбай аб усталяваньні расейскага пратэктарату, што і было зроблена ў 1914 годзе. Тувінскія землі пад назвай Уранхайскі край былі ўключаныя ў склад Енісейскай губэрні. Па рэвалюцыйных падзеях у Расеі ў Туве адбыўся зьезд тувінцаў і расейцаў краю, на якім было прынятае рашэньне пра самавызначэньне Тувы.

У 1921 годзе абвешчаная незалежная Народная Рэспубліка Тану-Тува (з 1926 году — Тувінская Народная Рэспубліка). ТНР кіравалася як камуністычная дзяржава, якая мела камуністычныя грамадзка-палітычныя арганізацыі і адпаведную ўнутраную палітыку (напрыклад, калектывізацыя сялянаў, жорсткае ўрэгуляваньне рэлігійнага жыцьця). У зьнешняй палітыцы дэкляравалася палітычная накіраванасьць да РСФСР (потым, пасьля 1922 году, і на СССР), дачыненьні з суседняй Манголіяй адзначаліся нявызначанасьцю памежнага пытаньня. Захоўвалася нявызначаная палітычная сытуацыя з тагачаснай Кітайскай Рэспублікай, якая прэтэндавала на землі былой Цын і, адпаведна, лічыла Туву часткай уласнай дзяржавы. З пачаткам падзеяў Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі СССР Тува абвясьціла вайну Нямеччыне, ажыцьцяўляла матэрыяльную й грашовую падтрымку арміі СССР.

У 1944 годзе ТНР увайшла ў склад СССР і РСФСР як аўтаномная вобласьць, празь некаторы час гэты статус быў падвышаны да аўтаномнай ССР. У 1991 годзе была ператвораная ў Рэспубліку Тыва. З 1993 году афіцыйная назва — Рэспубліка Тыва.

У 1989 году ў сталіцы рэспублікі — Кызыле — адбыўся масавы фізычны гвалт над расейцамі з боку мясцовага насельніцтва, які быў спынены толькі адмыслова ўведзенымі войскамі.[2]

Адміністрацыйны падзелРэдагаваць

НасельніцтваРэдагаваць

Колькасьць насельніцтва складае 310 460 чал. (2013)[1], шчыльнасьць — 1,84 чал. / км². Удзельная вага гарадзкога насельніцтва складае 53,92%[1]. Нацыянальны склад: тувінцы — 82,0%; расейцы — 16,3%; хакасы — 0,3%[3].

КультураРэдагаваць

Традыцыйная культура тувінцаў — гэта культура качэўнікаў. Дзякуючы свайму адносна ізаляванаму становішчу — адсутнасьці чыгункі, гарам, якія атачаюць тэрыторыю з усіх бакоў, у Туве дагэтуль захаваліся самадастатковыя качэўніцкія гаспадаркі. Тувінцы разводзяць авечак, каней, у Тоджынскім кажуўне захоўваюцца аленегадоўля й паляваньне як асноўны занятак насельніцтва.

Традыцыйная рэлігія тувінцаў — шаманізм, у апошняе дзесяцігоддзе знайшла другое нараджэньне. Зьявіліся шаманскія суполкі, камланьні шаманаў праходзяць у местах як афіцыйныя мерапрыемствы. Адным з адметных фактаў ёсьць тое, што шаманства ў Туве спакойна ўжываецца з ламаізмам. У верасьні 1992 году Далай-лама XIV, які зьяўляецца духоўным лідэрам будыстаў, зрабіў у рэспубліку трохдзённы візыт. Пажыцьцёвы прэзыдэнт шаманаў Тывы — Мангуш Кенін-Лапсан.

Сусьветна вядомы тувінскі гарлавы сьпеў, што стаў неафіцыйным сымбалем рэспублікі. Сярод іншых сымбаляў — каменарэзнае мастацтва, традыцыйныя конныя скачкі, барацьба хурэш.

Тыва знаходзіцца ў самым цэнтры Азіі, у сувязі з чым у ейнай сталіцы ўсталяваны абеліск «Цэнтар Азіі».

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Тувасховішча мультымэдыйных матэрыялаў