Мэдаль «За вяртаньне Крыму»

расейскі мэдаль

Мэда́ль «За вяртаньне Кры́му» (па-расейску: Медаль «За возвращение Крыма») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі[1][2], заснаваная 21 сакавіка 2014 року на загад Міністра абароны Расейскай Фэдэрацыі № 160[3].

Мэдаль «За вяртаньне Крыму»

Арыгінальная назва Медаль «За возвращение Крыма»
Краіна Расея
Тып Мэдаль Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 21 сакавіка 2014
Першае ўзнагароджаньне 24 сакавіка 2014
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Мэдаль «За працоўную мужнасьць»

Мінуўшчына

рэдагаваць

Мэдаль быў заснаваны адразу пасьля падпісаньня расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным загаду пра далучэньне Крыму і Севастопалю да Расеі.

Прататыпам зьнешняга выгляду мэдаля паслужыў вопытны ўзор савецкага мэдаля «За вызваленьне Крыму», праект якога быў створаны ў 1944 року, аднак так і не рэалізаваны[4].

Першыя ўганараваньні адбыліся 24 сакавіка 2014 року. Узнагароды атрымалі супрацоўнікі і вайскоўцы спэцпадразьдзяленьня «Бэркут», расейскія марскія пехацінцы, афіцэры з камандаваньня Чарнаморскага флёту Расеі і кіраўнік «ураду Крыму» Сяргей Аксёнаў[5][6][7].

Апісаньне

рэдагаваць

Мэдаль выраблены з мэталу серабрыстага колеру ў форме кола дыямэтрам 32 мм і мае пукаты борцік з абодвух бакоў.

У цэнтры авэрсу — рэльефная выява контуру Крымскага паўвострава, акаймаванага ў ніжняй частцы лаўравымі галінамі, у месцы скрыжаваньня якіх — пяціканцовая зорка. На адваротным баку ў верхняй частцы рэльефная выява эмблемы Мінабароны РФ, пад якой — рэльефны надпіс у тры радкі: «ЗА ВОЗВРАЩЕНИЕ / КРЫМА / 20.02.14 — 18.03.14»; па коле — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ», у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ»[8].

Мэдаль з дапамогаю вушка і колца злучаная зь пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая стужка шырынёй 10 мм, акаймаваная справа чорнай палоскай шырынёй 2 мм, лявей — белая палоска, акаймаваная справа сіняй і зьлева чырвонай палосамі шырынёю 2 мм кожная[9].

  1. ^ Шойгу вручил первые медали «За возвращение Крыма» (рас.) Новости » Республика Крым. Правда.Ru (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  2. ^ Минобороны России учредило медаль «За возвращение Крыма» (рас.) Новости. Газета.Ru (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  3. ^ Приказ Министра обороны Российской Федерации от 21 марта 2014 г. № 160
  4. ^ Медаль «За возвращение Крыма» назвали «фейком» (ФОТО настоящей медали) (рас.). Мир и политика (26 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  5. ^ В России учредили медаль За возвращение Крыма (рас.). Корреспондент.net (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  6. ^ Шойгу раздал медали «За возвращение Крыма» (рас.). Росбалт (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  7. ^ Азовчанин получил медаль «За возвращение Крыма» (рас.) Крым. Новости Азова (26 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  8. ^ В сети появились провокационные фотографии официально не существующей медали «За освобождение Крыма» NEWSru.com  (рас.) (22 красавіка 2014)
  9. ^ Описание, рисунок и семантика медали Министерства обороны Российской Федерации «За возвращение Крыма». Приложение № 2 к приказу Министра обороны Российской Федерации 2014 года № 160.