Тувінская аўтаномная вобласьць

Тувінская аўтаномная вобласьць, таксама Тувінская АВ, (па-расейску: Тувинская автономная область) — адміністрацыйна-тэрытэрыяльная адзінка РСФСР, што існавала з 11 кастрычніка 1944 па 10 кастрычніка 1961 году. Абласная ўправа знаходзілася ў месьце Кызыле.

Тувінская аўтаномная вобласьць
рас. Тувинская автономная область
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус аўтаномная вобласьць
Уваходзіць у РСФСР
Адміністрацыйны цэнтар Кызыл
Найбольшы горад Кызыл
Дата ўтварэньня 11 кастрычніка 1944
Дата скасаваньня 10 кастрычніка 1961
Афіцыйныя мовы тувінская, расейская
Мовы ва ўжытку тувінская, расейская
Нацыянальны склад тувінцы, манголы
Месцазнаходжаньне Тувінскай аўтаномнай вобласьці
Кара-Калпацкая АВ у 1925—1929 гадох
Мапа Тувінскай аўтаномнай вобласьці
Тувінская аўтаномная вобласьць, мапа
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

11 кастрычніка 1944 году Тувінская Народная Рэспубліка стала часткаю СССР пад назваю Тувінская аўтаномная вобласьць у складзе РСФСР[1].

10 кастрычніка 1961 году Тувінская аўтаномная вобласьць была пераўтвораная ў Тувінскую АССР[2].

Земскі падзел

рэдагаваць

У жніўні 1945 году ў Тувінскай АВ мелася 16 хашунаў (акругаў) і 1 места абласнога падпарадкаваньня — Кызыл:

  • Байтайгінскі — в. Тэлі,
  • Барунхемчыцкі — в. Кызылмажалык,
  • Дзунхемчыцкі — м. Чадан,
  • Кахемскі — в. Сарыгсеп,
  • Кызылскі — м. Кызыл,
  • Монгунтайгінскі — в. Мугураксы,
  • Авюрскі — в. Хандагайты,
  • Піхемскі — м. Туран,
  • Сутхольскі — в. Сугаксы,
  • Тандзінскі — в. Байхак,
  • Тэрэхольскі — в. Чыргаланды,
  • Тэсхемскі — в. Самагалтай,
  • Таджынскі — в. Торахем,
  • Улугхемскі — м. Шагонар,
  • Чахольскі — в. Чахоль,
  • Эрзінскі — в. Сарыгбулун.

23 лютага 1953 году былі скасаваныя Монгунтайгінскі й Тэрэхольскі раёны. 28 сакавіка 1957 году быў скасаваны Кызылскі раён. 11 красавіка 1961 году былі скасаваныя Сутхольскі, Чахольскі раёны.

Перад утварэньнем Тувінскае АССР было 11 раёнаў:

  • Байтайгінскі,
  • Барун-Хемчикский,
  • Дзунхемчыцкі,
  • Кахемскі,
  • Авюрскі,
  • Піхемскі,
  • Тандзінскі,
  • Тэсхемскі,
  • Таджынскі,
  • Улугхемскі,
  • Эрзінскі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць