Сьвішчова
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Сьвішчо́ва[2] (па-расейску: Свищёво) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 15 км на захад ад Камянцу, за 50 км на поўнач ад Берасьця, за 24 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Сьвішчова | |
трансьліт. Śviščova | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 234 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225059[1] |
СААТА: | 1240813106 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′6″ пн. ш. 23°37′37″ у. д. / 52.36833° пн. ш. 23.62694° у. д.Каардынаты: 52°22′6″ пн. ш. 23°37′37″ у. д. / 52.36833° пн. ш. 23.62694° у. д. |
± Сьвішчова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска адносілася да маёнтку Сьвішчова, уласнасьць Грынявецкага.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 143 рэвіскія душы.
- 1860: у Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: Сьвішчоўская сельская грамада мела 205 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 27 двароў, 179 жыхароў, хлебазапасная крама, ветраны млын, кузьня.
- 1905: 164 жыхары.
- 1921: вёска і фальварак у Ратайчыцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: у вёсцы 26 двароў, 129 жыхароў; у фальварку 5 двароў, 27 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 39 двароў, 228 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 89 вучняў.
- 1949: у вёсцы арганізаваны калгас імя Молатава (аб’ядноўваў 18 гаспадарак).
- 1950: 53 двары, 210 жыхароў, цэнтар калгасу імя Калініна.
- 1964: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 234 жыхары
- 2005 год — 283 жыхары, 104 двары[3]
- 1999 год — 284 жыхары
Турыстычныя зьвесткі
рэдагавацьУ навакольлі вёскі захаваўся курганны могільнік дрыгавічоў XI—XII стст. (каля 20 насыпаў вышынёй 0,2—1,6 м).
Інфраструктура
рэдагавацьПрацуе сярэдняя школа, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, крама. У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 83
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 83.