Судзімонт
Судзімонт (? — 1394) — літоўскі князь.
Судзімонт лац. Sudzimont | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1394 |
Імя
рэдагавацьСуда (Sudo) і Мунд або Монт (Мунд, Mont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Судзіла, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudila, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Судзімонт азначае «вобраз гарлівасьці»[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Sodilmunt[7].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Sudemund von Wesisken (30 студзеня 1384 году[8])[9], Sudemont de Wesisken (20 красавіка 1393 году)[10]; Sudemunt[11], Sedemunt[12] (Хроніка Віганда).
Біяграфія
рэдагавацьБыў сваяком вялікага князя літоўскага Вітаўта (магчыма, братам яго жонкі Ганны).
У 1382—1384 гадох быў на баку Вітаўта ў час яго змаганьня зь Ягайлам. Адзначыўся як сьведка на акце Вітаўта да 30 студзеня 1384 году, якім той прызнаў сябе леньнікам Тэўтонскага ордэну і перадаў крыжакам Жамойць і Коўна. Увесну 1384 году браў удзел у выправе Вітаўта на Вялікае Княства Літоўскае, быў у складзе аддзелу комтура Рагнеты. У ліпені 1384 году вандраваў разам з Вітаўтам, калі той перайшоў на бок вялікага князя Ягайлы. У канцы 1389 году заставаўся прыхільнікам Ягайлы і паведаміў князю Карыбуту, які ахоўваў Вільню, пра пляны Вітаўта захапіць места, што дазволіла прадухіліць захоп. У час нападу крыжакоў зь Вітаўтам на ВКЛ у 1394 годзе браў удзел у абароне княства. У жніўні 1394 году каля Папарцяў трапіў палон да крыжакоў, якія павесілі яго за ногі як здрадцу.
Паводле легенды на пячаці (SUDEMONT DE WESISKEN), валодаў Вяйшышкамі (магчыма Эйшышкамі[13]), лякалізацыя якіх няпэўная[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135, 1367.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18, 25.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1352.
- ^ Договор между Витовтом и Тевтонским орденом о передаче Жемайтии, Селонии и Судовии (1384), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 4.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 32.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 626, 640—641.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 657.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 88.
- ^ Валеры Пазднякоў, Судзімонт, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Ліцкевіч А. Дагаворы паміж князямі ВКЛ, нобілямі Жамойці і прадстаўнікамі Тэўтонскага ордэну ў Прусіі і Лівоніі (1367—1398 гг.) // Arche. № 10, 2010. С. 39—128.
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Валеры Пазднякоў, Судзімонт, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»