Солан

рака ў Беларусі

Со́лан, Казённая канава — рака ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Арэсы (басэйн Дняпра). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 278 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Солан
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Зялёная Дуброва
Вусьце Арэса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 32 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,4 м³/с
Плошча басэйну 278 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Асноўны прыток — рака Салянка (леваруч).

Пачынаецца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Зялёная Дуброва (у высокай плыні называецца Казённая канава), вусьце за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Баравікі. Цячэ паўднёва-заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Даліна на вялікім працягу невыразная, у сярэдняй плыні, каля вёскі Солан, трапэцападобная. Абалона ў сярэдняй і нізкай плыні двухбаковая, шырынёй 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе зьвілістае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 344

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 344