Рэйк’явік

сталіца Ісьляндыі
(Перанакіравана з «Рэйк'явік»)

Рэйк’я́вік (па-ісьляндзку: Reykjavík) — сталіца і найбуйнейшы горад Ісьляндыі. Насельніцтва складае 120 165 жыхароў (2008). З улікам гарадоў-спадарожнікаў колькасьць насельніцтва сягае да 200 000 чалавек, што складае каля 65% насельніцтва краіны. Горад разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Ісьляндыі, зьяўляецца сэрцам культурнай, эканамічнай і дзяржаўнай дзейнасьці краіны. Лічыцца, што Рэйк’явік стаў першым сталым паселішчам у Ісьляндыі каля 870 году. Гэта адзін з самых чыстых і бясьпечных гарадоў у сьвеце[1][2].

Рэйк’явік
ісьл. Reykjavík
Рэйк’явік
Герб Рэйк’явіку Сьцяг Рэйк’явіку
Дата заснаваньня: 1786
Краіна: Ісьляндыя
Мэр: Ён Гнар
Плошча: 274,5 км²
Вышыня: 8 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 120 165 чал.
шчыльнасьць: 437,76 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
Паштовы індэкс: 101–155
Геаграфічныя каардынаты: 64°8′51″ пн. ш. 21°56′6″ з. д. / 64.1475° пн. ш. 21.935° з. д. / 64.1475; -21.935Каардынаты: 64°8′51″ пн. ш. 21°56′6″ з. д. / 64.1475° пн. ш. 21.935° з. д. / 64.1475; -21.935
Рэйк’явік на мапе Ісьляндыі
Рэйк’явік
Рэйк’явік
Рэйк’явік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.rvk.is

Гісторыя

рэдагаваць
 
Рэйк’явік у 1836 годзе

Ісьляндыя была заселеная нарвэскімі і кельцкімі імігрантамі на працягу канца IX і пачатку X стагодзьдзяў. У адпаведнасьці зь сярэднявечнай «Кнігай пра ўзяцьце зямлі» (па-ісьляндзку: Landnamabók), Інгальф Арнарсан, першы ісьляндзкі пасяленец, пабудаваў сваю фэрму на паўвострвве, дзе цяпер знаходзіцца Рэйк’явік.

Шмат стагодзьдзяў пасьля, каля сярэдзіны XIX стагодзьдзя, маленькі гарадок пачаў вырастаць побач з фэрмай Рэйк’явік дзякуючы каралеўскаму казначэю Скулі Магнусану, вядомаму як «бацька Рэйк’явіку», які заснаваў шарсьцяныя майстэрні ў Рэйк’явіку ў межах сваёй дзейнасьці па мадэрнізацыі ісьляндзкай эканомікі. Гэта паслужыла штуршком да пачатку разьвіцьця Рэйк’явіку як гораду. Статус гораду Рэйк’явік атрымаў у 1786 годзе.

Ісьляндзкі парламент альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) упершыню сабраўся ў 930 годзе на Палях тынга (Тынгвелір, па-ісьляндзку: Þingvellir) на паўднёвым захадзе Ісьляндыі. У 1798 годзе альтынг быў скасаваны, але ў 1845 годзе адноўлены ў Рэйк’явіку, дзе знаходзілася кіраўніцтва краіны і адміністрацыя. Калі Ісьляндыя дамаглася самакіраваньня, а потым і назалежнасьці ад Даніі, Рэйк’явік зрабіўся сталіцай краіны.

З паскарэньнем эканамічнага прагрэсу ў XX стагодзьдзі рос і Рэйк’явік, але асабліва хуткае разьвіцьцё ён атрымаў у другой палове XX стагодзьдзя.

Нягледзячы на тое, што Рэйк’явік знаходзіцца на поўначы Атлянтыкі, клімат у горадзе больш мяккі, чым у многіх іншых мясцовасьцях, што знаходзяцца на такой самай шыраце. Сярэднюю тэмпэратуру ўзімку магчыма параўнаць з тэмпэратурай у Нью-Ёрку. Узімку ў сталіцы Ісьляндыі тэмпэратура рэдка апускаецца ніжэй за −10 °C. Усё гэта дзякуючы цёплай плыні Гальфстрыму.

Клімат субарктычны марскі, зіма мяккая, з адлігамі (сярэдняя тэмпэратура студзеня 0,4 °C) дзякуючы цёплым водам плыні Ірмінгера, лета прахалоднае (сярэдняя тэмпэратура ліпеня 11—12 °С). Колькасьць ападкаў складае 800 мм за год. Вада ў заліве зімой не замярзае. Характэрнымі зьяўляюцца частыя зьмены надвор’я.

Рост гарадзкога насельніцтва

рэдагаваць
1801 1860 1901 1910 1920 1930 1940 1950 1960 1970 1980 1985 1990 1995 2003 2006 2008
600 1450 6321 11 449 17 450 28 052 38 308 55 980 72 407 81 693 83 766 89 868 97 569 104 258 113 387 116 446 118 861
 
Музэй культурнай спадчыны Ісьляндыі (Þjóðmenningarhús)

Адукацыя

рэдагаваць
  • Ісьляндзкая акадэмія мастацтваў
  • Ісьляндзкі ўнівэрсытэт адукацыі
  • Унівэрсытэт Ісьляндыі
  • Унівэрсытэт Рэйк’явік

У сталіцы знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Ісьляндыі.

Выбітныя месцы Рэйк’явіку

рэдагаваць

Сымбаль гораду

рэдагаваць
 
Батанічны сад у Рэйк’явіку

Хальгрымскірк'я — лютэранская царква. Гады будаўніцтва: 1938—1986

Партнэрскія гарады Рэйк’явіку

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рэйк’явіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў