Унівэрсытэт Ісьляндыі
Унівэрсытэт Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Háskóli Íslands) — заснаваны ў 1911 годзе. Знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, на беразе возера Т’ёрнін. За першы год дзейнасьці былі залічаны 45 студэнтаў. На сёньняшні дзень навучаюцца каля 13 650 студэнтаў на 11 факультэтах. Зьяўляецца самым буйным унівэрсытэтам краіны. Архітэктар сучаснага будынку — Гуд’ёўн Самуэльсан.
Унівэрсытэт Ісьляндыі | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1911 |
---|---|
Рэктар | Ён Атлі Бенедыктсан[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Утрэхцкая сетка[d], NORDUnet[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2], LUMI consortium[d], міжнародная супольнасьць Лябараторыяў GLAM[d][3], ORCID[d][4] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][5] |
Вэб-сайт | hi.is (ісьл.) english.hi.is (анг.) |
У дадатак да асноўных факультэтаў існуе мноства навукова-дасьледчых інстытутаў пры ўнівэрсытэце. У іх працуюць каля 281 вучоных і адміністратараў. Рэктар — Крысьцін Інгольвсдоцір (Kristín Ingólfsdóttir).
Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы — Утрэхцкае сеціва.
Факультэты
рэдагаваць- Бізнэс і эканоміка
- Тэхнічныя навукі
- Гуманітарныя навукі
- Багаслоўе
- Права
- Мэдыцына
- Прыродазнаўчыя навукі
- Сястрынская справа
- Стаматалёгія
- Фармакалёгія
- Грамадзкія навукі
Вядомыя выпускнікі
рэдагаваць- Bjarni Ármannsson (былы банкір Банка Ісьляндыі)
- Аўсгейр Аўсгейрсан (2-і прэзыдэнт Ісьляндыі)
- Björn Bjarnason (Міністар юстыцыі)
- Elín Hirst (мас-мэдыя)
- Эйнар Карасан (пісьменьнік)
- Einar Pálsson (літаратар)
- Einar Már Guðmundsson (пісьменьнік)
- Friðrik Sophusson (былы міністар фінансаў)
- Давід Одсан (былы прэм’ер-міністар)
- Guðmundur Finnbogason (філёзаф)
- Hreiðar Már Sigurðsson (бізнэсьмен)
- Kristín Steinsdóttir (дзіцячы пісьменьнік)
- Kristín Marja Baldursdóttir (пісьменьнік)
- Sólveig Pétursdóttir (былы прэзыдэнт парлямэнту Ісьляндыі)
- Sigurjón Sighvatsson (галівудзкі прадусар)
- Össur Skarphéðinsson (міністар замежных справаў)
- Vigdís Grímsdóttir (пісьменьнік)
- Þorgerður Katrín Gunnarsdóttir (міністар адукацыі, навукі і культуры)
- Þórarinn Eldjárn (пісьменьнік)
Фінансаваньне
рэдагавацьУнівэрсытэт Ісландыі зьяўляецца дзяржаўным і фінансуецца зь бюджэту краіны. Установа не бярэ платы за навучаньне, акрамя невялікай платы за рэгістрацыю. Для пражываньня студэнтаў унівэрсытэт дазваляе ім працаваць няпоўны працоўны дзень альбо дае крэдыты на ільготных умовах.