Рэйк’явіцкая ратуша
Рэйк’явіцкая ратуша (па-ісьляндзку: Ráðhús Reykjavíkur) знаходзіцца на возеры Т'ёрнін у цэнтры ісьлядзкай сталіцы Рэйк'явіку на мяжы старога горада.
Праект ратушы распрацавала архітэктарскае бюро Studio Granda. Ратуша была пабудаваная з бэтону ў 1987—1992 гадах. Складаецца з двух будынкаў. Усходні ўваход знаходзіцца з боку маста над возерам Т’ёрнін.
Побач з кабінэтамі гарадзкога кіраваньня знаходзіцца 3D-мадэль Ісьляндыі. Памяшканьні выкарыстоўваюцца таксама для выставаў.